Паняцце творчай літаратурнай эміграцыі каардынальна змянілася дзякуючы інтэрнэту. Нават знаходзячыся за тысячы кіламетраў сучасныя творцы трымаюць кантакт з калегамі і з чытачамі, а таксама разумеюць кантэксты, — распавёў літаратар Альгерд Бахарэвіч «Радыё Рацыі»:
— Цяпер мы апынуліся ў такой сітуацыі, калі вельмі шмат якія паэты, пісьменнікі, літаратары эмігравалі, або проста з’ехалі на нейкі час за мяжу. У іншых краінах існуюць рэзідэнцыі, даюць стыпендыі, існуюць праграмы падтрымкі для літаратараў з такіх краін, як Беларусь.
Альгерд Бахарэвіч дадаў, што ў бліжэйшы час ён не бачыць для сябе магчымасці развіцця ў творчым плане ў цяперашняй Беларусі. Таму працаваць над сваімі творамі часова будзе па-за межамі радзімы.