• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.01.2023 | Грамадства Літаратура

«Беларусь — краіна паэтак». Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

У сённяшні час пратэстаў, рэпрэсій і вайны паэзія загойвае раны і траўмы людзей, паэты і паэткі раней за філосафаў і празаікаў рэагуюць на выклікі часу. У новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру Андрэй Хадановіч падрыхтаваў ТОП-5 лепшых кніг сучасных беларускіх паэтак.



Наста Кудасава «Побач»

Магчыма, менавіта Наста напісала самы знакаміты тэкст часу пратэстаў і рэпрэсій 2020 года. Тэкст, у якім прыслухоўваецца да імені, якое зрабілася злавесным праз следчы ізалятар на вуліцы Акрэсціна. Разам з тым сам Акрэсцін — лётчык, які самаахвярна загінуў на вайне для перамогі святла над цемрай. Але лёс сённяшняй установы так перайначыў гэта імя, што мы разумеем, што цемрай зноў запаволіла, а сам подзвіг у хвіліну адчаю здаецца марным.

Марыя Мартысевіч «Водападзел»

Мартысевіч працуе не з адной інтанацыяй ад пачатку да канца, а, так бы мовіць, на кантрасце: сутыкаючы не сутыкальнае і сумяшчаючы не сумяшчальнае, пераскокваючы з высокіх рэгістраў у нізкія, смеючыся там, дзе банальная рэакцыя падказвае плач і наадварот. Любоў да гэтых вершаў патрабуе большай працы і падрыхтоўкі.

Вальжына Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»

Вальжына працуе на стыку розных культур і моў. Вальжына Морт — двухмоўная аўтарка беларускай і англійскай моў, гэта аўтарка, якая нясе сваю беларускую ідэнтычнасць у амерыканскую культуру, а на тэрыторыю беларускай мовы і традыцыі кантрабандай працягвае іншыя спосабы светабачання і паэтычнага пісьма. Творачы так, як да яе ў беларускай паэзіі не рабіў ніхто.

Юлія Цімафеева «Воўчыя ягады»

Цімафеева напісала колькі балючых і вострых тэкстаў пра пратэсты і рэпрэсіі, пра гвалт і прымус, пра турму і карнікаў, пра новыя абліччы беларускага фашызму. Так склалася, што Юля на ўзроўні сем’і сутыкнулася з карнікамі і рэпрэсіямі. Яе родны брат, музыка гурта Indorath Пятро Марчанка быў арыштаваны, атрымаў 1,5 гады калоніі і дзень у дзень адседзеў свой тэрмін.

Ганна Янкута «Канстытуцыя»

Янкута звяртае ўвагу на ўнікальную хваробу Куру, якой хварэюць толькі людажэры. Хвароба небяспечная і невылечная. Тэкст паэткі свайго роду даследаванне беларускай немачы, на якую хварэюць канібалы, якія выраслі на шыі беларускіх падаткаплатнікаў у гэтыя дзесяцігоддзі. Выраслі ў вялізнага монстра, але дарэмна думаць пра сваю беспакаранасць. Эпідэмія, якая прыходзіць да людажэраў, бязлітасная і невылечная.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?

Нечаканую знаходку размясціў гісторык Дзяніс Лісейчыкаў у сваім фэйсбуку. На думку спецыялістаў, простыя запісы...

valiancina_shauchenka
Кіно

Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»

Беларуская сетка фільмавытворцаў паказала на Еўрапейскім фільммаркеце ў межах Берлінскага міжнароднага кінафестывалю...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах

Беларускі ПЭН прэзентаваў справаздачу па парушэннях культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне

Улады Беларусі працягваюць пашыраць спіс так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў, дадаючы туды ўсё больш і больш нечаканыя...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    Кіно
    Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»
    Грамадства
    Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах
    Грамадства
    Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне
    Грамадства
    «Мы падсвядома ствараем сабе стрэсавыя сітуацыі і не заўважаем гэтага». Гутарым з псіхолагам
    Гісторыя Асоба
    «Шалёны» брат Вітаўта. Гісторыя Жыгімонта Кейстутавіча
    Гісторыя
    Што паглядзець у Межава: каменныя крыжы і забытыя храмы
    Гісторыя
    105 гадоў таму было заснаванае таварыства «Заранка»
    Мастацтва
    Віталь Цвірка: экспрэсіянізм па-беларуску
    Гісторыя
    «Дзядзька Язэп, рыхтуйцеся, на вас будуць выліваць памыі». Раскол у шэрагах Рады БНР
    Мастацтва
    У Гродне адкрыюць выставу графікі і малюнка двух мастакоў
    Музыка Беларусы свету
    «Ад безнадзейнага адчаю да адчайнай надзеі». Света Бень і Галя Чыкіс адыгралі першы канцэрт вялікага гастрольнага тура. Паглядзіце, як гэта было
    Мастацтва
    Новая выстава «Погляд у далягляд» у галерэі «Арт-Беларусь» — прысвячэнне жанру пейзажа
    Гісторыя
    5 фактаў пра Рыжскі мір. Калі нас бяз нас дзялілі
    Грамадства
    Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава этапавалі ў калонію

Афіша

  • 20.03 — 18.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Iva Sativa ў Тбілісі

  • 20.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 20.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 20.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 20.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 20.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 20.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 20.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Мора Герадота: радзіма дзеда Талаша
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • «Гісторыя беларусаў поўная схаванага ўпартага гераізму, які зразумее любы падлетак». Лонгрыд Ганны Севярынец пра падлеткаў і не толькі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип