• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.11.2015 | Грамадства

Бізнэсмэн з Іарданіі купіў палац у Іўеўскім раёне

9 лістапада адбыўся аўкцыён па продажы палаца XIX стагоддзя ў Іўеўскім раёне. Бізнэсмэн з Іарданіі купіў помнік архітэктуры за 1,6 млрд рублёў.

Палац Умястоўскіх у Жамыслаўлі з’яўляецца копіяй знакамітага «палаца на вадзе» ў каралеўскім парку Лазенкі ў Варшаве. Тры разы аб’ект выстаўлялі на продаж. Нарэшце, пакупнік знайшоўся.

Мясцовыя ўлады не называюць імя інвестара, але вядома, што гэта бізнэсмэн з Іарданіі. Напярэдадні аўкцыёну ён прыязджаў у Жамыслаўль, каб убачыць аб’ект.

Сума ўгоды — каля 1,6 млрд рублёў, адзначыў намеснік старшыні Іўеўскага райвыканкама Аляксандр Раманюк. Гэта цана самога аб’екта плюс пакрыццё выдаткаў на праектна-каштарысную дакументацыю, якая была аплачаная з бюджэту.

Акрамя самога палаца, пакупнік атрымае яшчэ тры будынкі пачатку ХХ стагоддзя, а таксама вялікі парк.

Па словах намесніка старшыні Іўеўскага райвыканкама, даступнасць адрэстаўраванага палаца для турыстаў — адна з умоў продажу аб’екта.

Будынак не выкарыстоўваецца з 2006 года. Раней тут засядала ўпраўленне калгасу, размяшчалася бібліятэка, аддзяленне сувязі і сельскі клуб.

У 2009 годзе сядзібу прадалі прадпрымальніку з Мінска, аднак пракурорская праверка выявіла парушэнні — будынак прадалі ўсяго за 9 млн рублёў, у той час як спецыялісты ацанілі яго ў 1 млрд рублёў. Тады аб’ект вярнулі на баланс СВК.

У 2012 годзе ў палацы здарыўся пажар, у выніку якога абрынулася страха.

Адар’я Гуштын, naviny.by

 

Тэгі: Іўе

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей

Анлайн-бібліятэка Kamunikat займела абноўленую версію сайта, а таксама запусціла шэраг літаратурных ініцыятыў. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

26 верасня гурт VOLSKI афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням», паведамляе «Наша Ніва»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип