• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.01.2017 | Грамадства Гісторыя

Бортніцтва ў Беларусі: праз сівыя стагоддзі ў сённяшні час

Бортніцтва ў Беларусі мае такое ж важнае значэнне як лес і балоты, бо з’яўляецца неад’емнай часткай ня толькі прыроднай прасторы, але і часткай культурнага кода.

 

 

Гістарычныя перадумовы і невялікі экскурс

Бортніцтва на тэрыторыі Беларусі з самых старых часоў мела вялікае значэнне, гэтаму таксама спрыяла геаграфічнае становішча: перакрыжаванне тагачасных гандлёвых шляхоў з поўначы (Вараскага мора) да Поўдня (Рускага мора) – “з Вараг у Грэкі”, а таксама з усходу на захад па рэках і наземных шляхах.

 Пры гэтым галоўным экпартным таварам былі рэсурсы, якія былі атрыманы з тутэйшага лесу: футра, мёд і воск. Улічваючы вялікую каштоўнасць воска, а таксама самаго мёда – бортніцтва ўжо ў 15 стагоддзі становіцца адасобленнай галіной гаспадаркі ў часы Вялікага княства Літоўскага (тэрыторыя сучаснай Беларусі займала цэнтральную частку).

 

Паступовае развіццё грашовых і эканамічных адносін прывялі да актыўнага развіцця бортніцтва і звязана з гэтым промыслам рамёстваў і вытворчасцей – у гарадах пачалі ўтварацца бортныя цэхі (братэрства), якія выраблялі ня толькі воск, але і мядовыя напоі, што спажываліся як унутры ўсёй краіны, так і за яе межамі.

Пры гэтым развіццё бортніцтва не было нечым унікальным – бо было звычайным для ўсёй тэрыторыі тагачаснай Еўропы, толькі было адно адрозненне: калі ў 15-16 стагоддзях у Еўропе выяскалі старыя лясы, то ў ВКЛ яшчэ не было такіх трэндаў і дрэваапрацоўка была развіта слаба, а бортніцтва наадварот.

Таму ў 16 стагоддзі на тэрыторыі ВКЛ пачынае дзейнічаць кадыфікаваны звод законаў, у якія былі ўлучаны некалькі артыкулаў датычных бортніцтва (асноўныя нормы, маёмасныя правы, абавязкі і пакаранні). Пры гэтым большасць нормаў ужо ў той час рэгулявалася звычаёвым правам і мясцовымі судамі (сялянскімі або копнымі судамі), што нанесла значны адбітак на ўсім бортным промысле.

 

І толькі пасля зжо пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і зменай арыентыраў лесакарыстання, бортніцтва паступова прыходзіць у заняпад, а спусташаючыя войны 17 і 18 стагоддзяў значна скарачаюць і колькасць насельніцтва і колькасць прадстаўнікоў гэтай прафесіі. І ўжо пасля прыходу тэхналоогій і новых дрэваапрацоўчых промыслаў, бортніцтва прыходзіць у заняпад і існуе ў межах невялікіх “рэзерватаў”, што былі размешчаны пасярод балот і старых пушчаў (маладаступных месцах па ўсёй сучаснай тэрыторыі Беларусі).

Калі коратка казаць пра эвалюцыю бортніцтва на тэрыторыі Беларусі, то трэба адзначыць, што яно мае агульны характар: спачатку гэта збіральніцтва, пасля з вынаходніцтвам сякеры (бронзы), гэта старажытнае бортнітва, потым з развіццём грамадствам і вынаходніцтвам жалезных прылад – бортніцтва; калі массава пачалі выкарыстоўвацца калоды (замест борцей) – калоднае бортніцтва і ўжо ў пачатку 20 стагоддзя бортныя пасечніцтва.

Пры гэтым трэба адзначыць, што няхай кожны з этапаў эвалюцыі прыносіў некаторыя змены, аднак, большасць тэрміналогіі, спосабаў і прылад заставаліся такім ж. Да прыкладу, да сённяшняга часу засталіся пешня, барта, лязіва, лазьбень і некаторыя іншыя прылады, якія ня толькі не змянілі свой выгляд, яны таксама не змянілі свайго вызначэння і спосабаў выкарыстання.

На сённяшнім этапе

Сёння бортніцтва ў Беларусі захавалася як частка багатай традыцыйнай культуры і развіваецца ў месцах, куды цывілізацыя пранікла зусім нядаўна (дарогі добрай якасці з’явіліся тут гадоў 30-40 назад). Пры гэтым бортніцтва з’яўляецца неад’емнай часткай штодзённага жыцця носьбітаў традыцыі і грамадскай культуры.

Галоўным рэгіёнам, дзе яшчэ можна сустрэць ня толкьі заселеныя калоды, борці, а таксама тых самых бортнікаў, якія займаюцца гэтым промыслам – гэта Берасцейскае і Гомельскае Палессе (на сённяшнім этапе), калі разглядаць храналагічна – то 30 гадоў таму можна было сустрэць бортнікаў у Гарадзенскай, Віцебскай, Менскай і Магілёўскай вобласцях – гэта значыць па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Вялікае адмоўнае значэнне адыгралі працэсы урбанізацыі (ўжо пад канец існавання СССР, а таксама экалагічная Чарнобыльская катастрофа, што значна скараціла колькасць бортнікаў у Магілёўскай і Гомельскай і некаторых раёнах Берасцейскай вабласцей).

Так, калі 30-40 гадоў таму можна было яшчэ сустрэць мінімум як 1 бортніка амаль у кожнай вёсцы (а гэта не меньш за 20-30 тыс. бортнікаў), то ўжо на сённяшні дзень іх колькасць не перавышае 300. Пры гэтым колькасць бортнікаў (спадчынных бортнікаў: гэта сем’і, ў якіх бортніцтва перадаецца ад дзеда да бацькі, ад бацькі да сына) паступова скарачаецца. Скарачэнне вызвана ў першую чаргу натуральным скарачэннем старых бортнікаў і адсутнасцю жыццёвай неабходнасць вясковага насельніцтва. Калі раней бортніцтва прыносіла салодкі прадукт, было часткай жыццяздольнай грамадскай традыцыі вёскі або некалькіх блізкіх вёсак, а таксама давала дадатковы прыбытак гаспадарцы, то зараз бортніцтва – гэта з большага частка традыцыйнай культуры і рэсурс смачнай салодкасці.

Сёння яшчэ можна ў лясах знайсці калоды, а ў гаспадароў прылады, якімі карысталіся далёкія продкі, або якімі карысталіся самі гаспадары, калі былі маладзейшымі. Ніжэй прыведзена мапа распаўсюджвання звестак пра бортніцтва ў Беларусі.

На мапе бачна, што найбольш захаваліся сведчанні ў Гомельскай і Берасцейскай, а таксама Менскай, пры гэтым толькі самае малая частка раёнаў можа пахваліцца наяўнасцю носьбітаў традыцыі і традыцыйнага промысла.

Калі казаць пра колькасныя паказчыкі, то сёння ў Беларусі можна знасці  каля 14 000 калод (частка з іх ня мае гаспадароў і не абслугоўваецца ўжо на працягу больш як 10-20 год), пры гэтым заселеных пчоламі (ў розны год па-рознаму) каля 1800-2000. Калі казаць пра борці, то іх колькасць складае ня больш за 200 пры гэтым зеселенымі можна лічыць толькі 50-60.

Мёдапрадукцыйнасць не перавышае 15 кг (гэта для калод-лежакоў) і 5 кг для калод-стаякоў. Пры гэтым здабытак ня кожны год удаецца ўзяць. Сёння прадукцыя бортніцтва спажываецца самімі бортнікамі на свае патрэбы.

Тэхналогіі і прылады

Разбіраючы этнаграфічныя матэрыялы ад сярэдзіны 19 стагоддзя да сённяшняга этапа можна сказаць, што яны амаль не змяніліся: асноўнай прыладай для пад’ёму з’яўляецца лязіва, асноўгай прыладай для выдзёўбвання калоды або борці – пяшня, для сбору мёда – лазбень, або кош, таксама дымар (для падкурвання пчол), маска, далато, свярдзёл ручны (або электрычны), сякерка. Сучаснай дадатковай прыладай стала пранікаць піла на паліве, якая спрашчае чарнавую працу пры падрыхтоўцы калоды, а таксама лябёдка, якая дазваляе падымаць цяжкія калоды на вышыню.

Вялікіх адрозненняў сярод калод на тэрыторыі Беларусі амаль не назіраецца – толькі выгляд вочка (лятка) – розныя геаметрычныя формы (у калодзе выбівалася далатом на глыбіню ня больш за 3 см, потым свярдзёлам рабіліся круглыя дзіркі 3-5 і больш штук). У некаторых рэгіёнах выкарыстоўваюць калоды-лежакі, якія размешчаны на дрэвах пад невялікім вуглом (да 20 градусаў) – галава каолы кладзецца вышэй, на самой калодзе робіцца навес. Але ў такіх рэгіёнах выкарыстоўваецца правіла – на 10 калод абавязкова 2 калоды-стаякі, астатнія могуць быць лежакі.

 Асноўны матэрыял калод – сасна, але існуе таксама шмат дубовых калод, пры гэтым дубовыя калоды сустракаюцца як сучасныя (10-15 гадоў), так і старыя (да 300 гадоў па словах саміх бортнікаў).

Памеры калод вагаюцца ад 1,2-1,8 метры, таўшчыня ад 0,5 м дыяметар. Унутраная камора мае форму больш падобную на трапецыю. Пры гэтым сценкі каморы ня моцна шліфаваныя і толькі трошачкі зкругленыя. Доўжня (адтуліна мае розныя памеры: калі складаецца з 1 бруска то ня больш за 70 см, калі з некалькіх, то фіксуецца звычайна кароткая частка 20-30 см, астатняя дастаецца і таксама не перавышае 70 см).

 Устаноўка калод адбываецца на вышыні ад 4 метраў і не сустракаееца вышэй за 12 метраў. Фіксуецца калода пры дапамозе жалезных крутоў або вялікіх цвікоў, якія заганяюцца ў дрэва (калі няма прыдатнай галіны).

Сёння для пад’ёму амаль не выкарыстоўваюць лязіва, яно выкарыстоўваецца для спуска і фіксавання на вышыні. Для пад’ёма выкарстоўваюць астроў, або лесвіца, якія дазваляюць дабрацца да першай трывалай галіны, потым бортнік падымаецца па галінах. Яшчэ 30-50 гадоў таму лязіва выкарыстоўвалася для пад’ёму, пры гэтым 3-ма рознымі спосабамі (для розных рэгіёнаў – па-рознаму): поцягам (сам сябе цяну), стрэмянное (спецыяльныя петлі) і чашкі (зарубы, абвязванне сябе і дрэва) – спосабы маглі сумяшчацца.

Фіксаванне і спуск адбываюцца з дапамогай лязіва: сёння ў Беларусі сустракаюцца 2 віды: скураное (з ласінай скуры), або вяровачнае (з пянькі), пры гэтым канструкцыі драўляных частках амаль аднолькавыя.

 

Пра працу сучаснага бортніка

 Штогадовая праца бортніка пачынаецца з часу калі сыйшоў снег і сыйшлі марозы, тады бортнік робіць абыход усіх калод, калі пчолы загінулі, або іх выдрала куніцы, або іншыя шкоднікі, то бортнік чысціць калоду – вымятае смецце, калі вашчыну пашкодзіў матыль – то пакідае калоду адкрытую і чакае пакуль птушкі не выядуць усё адтуль (засяляцца яна будзе толькі праз год). Калі калода чыстая і там няма пчол, то бортнік пачынае тварыць (прывабліваць рой), для гэтага выкарыстоўвае свой рэцэпт пахучых траў і вадкасцей. Лічыцца, што трэба паспець да Міколы вясновага, пасля можна чакаць, калі прыляціць рой. Таксама ў гэты час бортнік рамантуе калоды (калі яны пашкоджаны), або ўсцягвае новыя і таксама іх творыць.

У дзень бортнік паспявае абыййсці каля 6 калод, а ўсцягнуць каля 2-3.

Пасля гэтага наступае перапынак, бортнік толькі назірае і асцярожна падыходзіць да калод. У восень, пасля ападу лісця, бортнік збірае мёд, пры гэтым выкарыстоўвае розныя прызнакі паўнаты калоды (большую частку, каля 2/3 пакідае на зіму), ацяплення аніякага ня робіць.

Сабраны мёд захоўвае ў сотах. Чыстыя, схія соты пераплаўляе ў воск і сукае свечы.

У гэты ж час працуе з калодамі (калі ёсць новыя, то вырабляе іх).

Традыцыйны промысел

 

Сёння бортніцтва гэта складаны элемент традыцыйнай культуры беларусаў, ён ўвабраў ня толькі матэрыяльную частку, але таксама і духоўную частку культуры, з’яўяецца часткай традыцыйнага грамадства (вясковай грамады). Толькі самыя адданыя носьбіты гэтай традыцыі захоўваюць асноўныя сакрэты і навыкі промысла. Між тым цікаўнасць да промысла ёсць як сярод гарадскіх жыхароў, так і вясковай моладзі, аднак, толькі адзінкі бяруцца за падтрыманне гэтага промысла і перайманне традыцый, якія захаваліся з даўніх часоў – да сённяшняга дня.

Bornictva.by Аўтар: Восіпаў Іван (Братэрства босых бортнікаў), XII 2016

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип