Шаноўныя сябры!
Вымушаныя паведаміць, што культурна-асветны сайт budzma.org і яго люстэрка budzma.me, а таксама тэлеграм-канал @budzmaby прызнаныя «экстрэмісцкімі».
У сённяшніх варунках лічым гэта прызнаннем якасці нашай працы і кантэнту, які мы ствараем.
Тым не менш лічым сваім абавязкам папярэдзіць чытачоў, якія знаходзяцца ў Беларусі.
Калі Вы адчуваеце, што патэнцыйна можаце трапіць пад увагу адпаведных органаў, чытайце наш тэлеграм-канал без падпіскі. Таксама раім карыстацца VPN.
Будзем шчыра ўдзячныя, калі вы парэкамендуеце наш тэлеграм-канал і сайт сваім сябрам і знаёмым, якія находзяцца ў бяспецы.
Са свайго боку заяўляем, што мы застаемся вернымі сваёй місіі — несці беларускасць, дагруквацца праз беларускую культуру, мову, гісторыю да тых, хто яшчэ не зразумеў, што наша еднасць, наша бяспека, наша свабода залежаць ад асэнсавання беларусамі саміх сябе як асобнай еўрапейскай нацыі.
Беражыце сябе і заставайцеся беларусамі!