Імперыя супраць моладзі: адкрытая лекцыя Аляксандра Фядуты ў Беластоку

02.05.2026 17:00 - 19:00 Хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32) Бясплатна
2 мая ў Беластоку адбудзецца лекцыя Аляксандра Фядуты на тэму «Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў».

Тэмы лекцыі:

I. Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага.
II. Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі.
III. Мэты і метады працы таварыства філаматаў.
IV. Выкрыццё таварыства, ход следства і метады пераследу.
V. Лёсы філаматаў.

Аляксандр Фядута (Dr. Hab.) — літаратуразнаўца, палітычны аналітык, гісторык грамадска-культурнага жыцця ў ХІХ стагоддзі. Аўтар дакументальнай аповесці пра Францішка Малеўскага «Філамат у Імперыі», кнігі пра атачэнне Адама Міцкевіча «Сляды на снезе», зборнікаў навуковых прац пра польска-беларуска-расейскія літаратурныя сувязі «Сюжэты і каментарыі» і «Лісты мінулага часу».

У 2021 годзе быў затрыманы, 5 верасня 2022 году быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле «Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады», прызнаны палітзняволеным. 13 снежня 2025 году з групай 123 палітычных зняволеных быў дэпартаваны ва Украіну. Жыве ў Польшчы.

Уваход вольны.

Мерапрыемства ладзіцца Міжнародным Саюзам беларускіх пісьменнікаў у межах праграмы «ArtPower Belarus».


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Мерапрыемствы да 140-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі ў Мінску

23.04.2026 12:00 - 24.04.2026 15:00 музей «Беларуская хатка» (вул. Рабкораўская, 19,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ