Бульбокс-Life – новы фармат

Медыя-шоў праект “Бульбокс” выходзіць за рамкі ток-шоў і спрабуе новы фармат, спалучаючы жывы канцэрт, інтэрактыў з гледачом і, ясная справа, інтэрв’ю з улюбёнымі музыкамі. За адзін клубны вечар на сцэну пад камеры выйдуць тры групы і два вядучых, а ўсё, што будзе адбывацца ў гэты вечар, стане зместам найблізкіх эфіраў Бульбокса.

Цудоўнае ператварэнне адбудзецца 13 студзеня 2013 года ў клубе “Дудакінг”. Таму што!

Стары Новы Год – гэта выдатная падстава стаць новымі, успомніць мінулае і акунуцца ва ўлюбёнае.

Увага МУЗЫКАМ!

Тэма старановагодняга БУЛЬБОКС-LIFE – блюз, і ўсё яго варыяцыі.

Бульбокс чакае заявак на ўдзел!

А ўдзел для вас скончыцца вось чым:

Апроч сустрэчы са гледачамі і вашым фан-клубам, вы атрымаеце

– інтэрв’ю і фірмовую відэа-візітоўку

– паказ вашага кліпа (калі ёсць) у эфіры праграмы

– змантаванае шматкамернае канцэртнае відэа выступу са зведзеным гукам

– прама да і пасля канцэрту

– фотасправаздача

Вашыя прыхільнікі таксама маюць магчымасць “засвяціцца” у кадры:  на кожным канцэрце ў зале працуе наш адмысловы карэспандэнт.

Усім жадаючым у эфір БУЛЬБОКС-LIFE – сюды: mail@bulbox.tv

Заяўкi прымаюцца да 20 снежня.