Першы старт у алімпійскім сезоне 2017–2018 гадоў адбыўся ў швейцарскім мястэчку Метменштэтэне. У рамках падрыхтоўкі да зімовых Гульняў у Пхенчане фрыстайлісты скакалі на ваду. У скоках сярод жанчын пераканаўча выступілі Ганна Гуськова (першае месца) і чэмпіёнка Гульняў-2014 Ала Цупер (другое месца). Аляксандра Раманоўская — 7 месца. У жанчын стартавала 17 удзельніц.
У мужчын на пастаменце два беларусы: Станіслаў Гладчанка (першае месца) і алімпійскі чэмпіён 2014 года Антон Кушнір (трэцяе месца). Максім Гусцік — чацвёртае месца. Арцём Башлакоў — адзінаццаты. А юніёры Дзмітрый Мазуркевіч і Павел Дзік занялі адпаведна 16 і 17 месцы. У мужчын узялі ўдзел у спаборніцтвах 27 майстроў лыжнай акрабатыкі.
Чарговыя летнія старты лыжных акрабатаў адбудуцца ў Беларусі.
Алесь Кам