Савету міністраў Беларусі варта прыняць дзяржаўную праграму па развіцці і пашырэнні ўжытку беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця, асабліва ў адукацыі, на бліжэйшыя чатыры гады, адзначаецца ў рэзалюцыі па мове дэлегатаў VII з’езда беларусаў свету, прынятая 16 ліпеня ў Мінску.
Дэлегаты з’езда лічаць, што для рэалізацыі гэтай праграмы мусіць быць створаны спецыяльны фонд, які б фінансаваўся з дзяржаўнага бюджэта і за кошт добраахвотных унёскаў.
Кіраўніцтву Беларусі, на думку ўдзельнікаў форума, варта зрабіць усё неабходнае, каб новыя юрыдычныя акты прымаліся па-беларуску, а існае заканадаўства было перакладзенае на беларускую мову цягам чатырох гадоў. Законы «Аб мовах», «Аб правах спажыўцоў» і іншыя акты павінны быць зьмененыя такім чынам, каб абедзьве мовы былі абавязковыя для выкарыстання.