Кітай з восені збіраецца «нацыяналізаваць» Big Data

З 1-га верасня ў Паднябеснай плануецца ўвядзенне новага заканадаўства, якое па сваёй сутнасці азначае нацыяналізацыю «вялікіх дадзеных», якія збіраюцца ў Кітаі тэхналагічнымі гігантамі: як кітайскімі, так і замежнымі.

photo_136440.jpg

Цяпер усе дадзеныя, якія збіраюцца кітайскім або замежным бізнесам у краіне, будуць разглядацца выключна як агульнанацыянальны актыў, які будзе выкарыстоўвацца або можа быць засакрэчаны ў адпаведнасці з патрэбамі кітайскай дзяржавы. Тым самым Кітай прызнае Big Data яшчэ адным нацыянальным стратэгічным актывам краіны, нароўні з зямлёй, працоўнай сілай і капіталам.

У першую чаргу, гэта будзе тычыцца дадзеных з наступных абласцей:

— кіраванне фінансавымі рызыкамі,

— маніторынг вірусных эпідэмій,

— падтрымка дзяржаўных фінансавых прыярытэтаў,

— назіранне за злачынцамі і палітычнымі апанентамі.

Пералік абласцей нацыяналізацыі дадзеных адкрыты і будзе пашырацца, калі кіраўніцтва КПК палічыць гэта неабходным. Шэраг заходніх кампаній, для якіх вельмі важны кітайскі рынак, ужо пайшлі насустрач патрабаванням уладаў у гэтым пытанні. У іх ліку такія тэхнічныя гіганты, як Apple, Citigroup Inc BlackRock, а таксама Tesla і многія іншыя.

Чытайце таксама: Экспансія кітайскай лічбавай дыктатуры

Па меркаванні некаторых экспертаў, следам за КНР гэтай сцежкай могуць пайсці і іншыя краіны, найперш Расійская Федэрацыя.