Фiльм рэжысёра Аляксея Палуяна перамог на шведскім кінафестывалі

14.03.2022 Кіно

Фiльм беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна «Courage» перамог на шведскім кінафестывалі дакументальнага кіно Tempo. «Courage» атрымаў прыз за лепшы дакументальны фільм. Пра гэта рэжысёр паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.


275491863_4815255378510272_2152967739077622660_n.jpg
Фота з ФБ Аляксея Палуяна

«Courage» распавядае пра пратэсты 2020 года ў Беларусі на прыкладзе лёсаў актораў «Свабоднага тэатра».

Прэм’ера фільма адбылася 5 сакавіка 2021 года на Берлінскім міжнародным кінафестывалі ў рамках пазаконкурснай праграмы. Паказ фільма «Courage» ўжо адбыўся ў шэрагу еўрапйскіх краінаў і ў ЗША. Фільм трапіў у праграму Амстэрдамскага кінафестывалю — аднаго з найбольш аўтарытэтных фестываляў дакументальнага кіно. «Courage» нават кваліфікаваўся на прэмію «Оскар» у катэгорыю лепшых дакументальных поўнаметражных фільмаў, але ў шорт-ліст не трапіў.