Дабравест на Аршаншчыне з Беланогай і Мельнікавым

7 красавіка 2011 адбудзецца сумесны канцэрт бардаў Андрэя Мельнікава і Таццяны Беланогай у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Музыкі выступяць у сярэдняй школе в. Якаўлевічы Аршанскага раёна перад школьнікамі сярэдніх і старэйшых класаў і іх настаўнікамі. Выступ на Аршаншчыне стане першым выязным сумесным канцэртам творцаў. Што адметна, адбудзецца ён на Дабравест, і з гэтай нагоды выступоўцы абяцаюць праспяваць як мага больш песняў на ўзнёслую тэматыку.

Пачатак імпрэзы — а 12-й гадзіне.

Тэгі: