Дачок Ганны Севярынец асудзілі на 15 сутак

Дочкам пісьменніцы, літаратуразнаўцы Ганны Севярынец Яўгеніі і Любові Субат прысудзілі па 15 сутак арышту за ўдзел у антываеннай акцыі. Іх затрымалі 28 лютага падчас пратэстаў каля мінскага чыгуначнага вакзала.


151.jpg

«Трымаліся добра, Жэня спыталася ў сведкі-міліцыянта, ці не сорамна яму. Мяне ў залю не пусцілі, слухала пад дзвярыма. Напісала скаргу на дзеянні суддзі», — напісала Ганна Севярынец на сваёй старонцы ў Facebook.

Справу вяла суддзя Кастрычніцкага раёна Алена Жывіца.