Беларуска-украінскія распрацоўшчыкі дадатку дапоўненай рэальнасці Look Out My Window замянілі ўвесь кантэнт праграмы на відэа з разбураных украінскіх гарадоў, піша «Новы Час».
Цяпер любы карыстальнік можа праз смартфон спраецыраваць на сцяну сваёй кватэры віртуальнае акно з гарадоў Украіны. Дадатак пакажа разбомбленыя дамы, моманты выбухаў і разбураныя будынкі.
LookOutMyWindow — гэта дадатак дапоўненай рэальнасці. Раней з яго дапамогай карыстальнікі маглі атрымліваць асалоду ад відамі з вокнаў у іншых краінах і дзяліцца сваімі краявідамі.