У Свята-Успенскім манастыры ў Жыровічах пачаліся рэпрэсіі супраць праяваў у ім беларускасці. Ігумення Гаўрыіла выдала загад знішчыць багаслоўска-літаратурна-мастацкія «лісткі» «Жыровіцкая абіцель», якія рэдагуе манах-паэт Зьніч (Алег Бембель), сцвярджае czasopis.pl. Выданне друкавалася тыражом 50-100 тысяч экземпляраў і раздавалася вернікам.
Пасля загаду два маладыя святары ў знак пратэсту пакінулі Жыровіцкі манастыр.
Ігумення Гаўрыіла на праўладным форуме ў Мінску ў верасні 2020 г. YouTube
Ігумення Гаўрыіла — Марыя Глухава родам з Саратава, настаяцель жаночага Прачысценскага манастыра ў Гродне. У верасні 2020 года выступіла на праўладным жаночым сходзе «за Беларусь». Удзельнікаў пратэстаў са сцэны назвала «вар’ятамі», «раз’юшаным статкам». Пазней наведала ў Гродне сілавікоў, якія разганялі пратэсты, і пачаставала іх тортам.