«Маё сэрца разрываецца». Джарэд Лета выказаўся ў падтрымку Украіны

«Маім сябрам і сям’і ва Украіне — маё сэрца разрываецца ад таго, што ўсё абвастрылася такім разбуральным чынам», — піша Джарэд Лета на сваёй старонцы ў facebook.


144.jpg

«Калі ласка, будзьце асцярожныя і будзьце ў бяспецы, наколькі можаце. Адпраўляю думкі вам і вашым блізкім у гэты хаатычны і разбуральны час. Я спадзяюся, што мір запануе і ў нарэшце будуць знойдзеныя негвалтоўныя рашэнні», - напісаў Джарэд.