Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк выступяць на Койданаўшчыне

Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правядуць тры сустрэчы на Койданаўшчыне 13 траўня.

У 9.00 адбудзецца выступ у Грычынскай сярэдняй школе.

Аб 11-й паэтаў сустрэнуць у сярэдняй школе вёскі Петкавічы.

У 13.00 адбудзецца сустрэча з паэтамі ў томкавіцкай сярэдняй школе.

Імпрэзы пройдуць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”