Экалагічную сцежку «царства жоўтагаловага каралька» плануюць адкрыць у чэрвені ў Заводскім раёне, паведамляе «Минск-новости».
Пра гэта паведаміла намесніца кіраўніка раённай адміністрацыі Алена Зелянко: «Новая экалагічная сцежка працягласцю 700 м праляжа ў мікрараёне Паўночны. Плануем яе адкрыць у лесапарку "Ангарская-2″ у пачатку чэрвеня — да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя. Маршрут экасцежкі "царства жоўтагаловага каралька" распрацоўвае рэсурсны цэнтр "зялёныя класы", размешчаны ў сярэдняй школе № 141. Дарэчы, у нашым раёне ужо маецца адна экалагічная сцяжына — у Чыжоўцы. Яна стала ўлюбёным месцам адпачынку ў жыхароў мікрараёна, а для дзяцей там праводзяцца квэсты, экскурсіі, з-пленэры і нават спартыўныя спаборніцтвы» — адзначыла Алена Зелянко.