Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» прызнаная экстрэмісцкім фарміраваннем

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» прызнаная экстрэмісцкім фарміраваннем рашэннем МУС ад 29 студзеня 2026 года. Паводле рашэння, у спіс унесеныя культурна-асветны медыя-партал Budzma.org і ўсе старонкі «Будзьма беларусамі!» ў сацсетках, а таксама бот-афіша беларускіх мерапрыемстваў @Budzma_razam_bot.

Skryn
Сёння новая пазіцыя ўнесена ў спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў


У дакуменце ўказаны асабіста каардынатаркі кампаніі Ніна Шыдлоўская і Алена Макоўская як асобы, якія маюць дачыненне да фарміравання.

У дакуменце паведамляецца: «Група грамадзян, якія ўваходзяць у экстрэмісцкае фарміраванне «Будзьма беларусамі!», ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць».

У пералік унесены:

Адрасы электроннай пошты, указаныя ў пераліку, не маюць дачынення да «Будзьма беларусамі!».

Просім нашых чытачоў прыняць пад увагу гэтую інфармацыю. Калі вы ў Беларусі або наведваеце Беларусь, чытайце і глядзіце «Будзьма беларусамі!» без падпіскі.

Кампанія «Будзьма Беларусамі!» ўжо 17 год працуе на тое, каб Беларусь стала бліжэй да кожнага з нас. А мы — бліжэй да Беларус, і прызнанне экстрэмісцкім фарміраваннем нас не спыніць. 

Мы прыцягваем працаваць і ствараць для вас цікавы беларускацэнтрычны кантэнт.

Калі вы лічыце гэта для сябе бяспечным, падтрымайце нас праглядамі, лайкамі і данатамі.

Будзьма беларусамі і будзьма разам!