• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.01.2023 | Мастацтва

Фантастычная прыгажосць. Ад гэтага фотапраекта цяжка адарвацца: тут прывычныя беларускія вышыўкі выглядаюць як творы сучаснага мастацтва

Каманда «дэканструктараў беларускай аўтэнтыкі» «Беларускі код» прэзентавала фотапраект «Унутраная міграцыя». Атрымалася нешта па-сапраўднаму фантастычнае, — піша citydog.io.


01.jpg

Адкуль узялася гэта ідэя? І чаму «Унутраная міграцыя»?

Як прызнаюцца стваральнікі, гераінямі праекта сталі жанчыны-майстрыхі, жанчыны-мастачкі, якія выбудоўваюць мадэлі ідэальнага Сусвету ў межах сваіх хат. «Дзякуючы ім на фоне шэрасці і цяжкасці пасляваеннага аднаўлення сялянскія інтэр’еры выбухнулі сакавітымі вышытымі, маляванымі і тканымі «джунглямі» з яскравымі кветкамі, экзатычнымі жывёламі і фантастычнымі істотамі».

«Фотапраект «Унутраная міграцыя» нарадзіўся як вынік нашых разваг пра тое, адкуль у тутэйшых жанчын знаходзіліся сілы для творчасці, адкуль з’явілася патрэба ў неверагоднай яскравасці атачэння насуперак змрочнай рэчаіснасці», — піша каманда @by_kod на сваёй старонцы ў Instagram.

«Унутраная міграцыя» — бо гэта пошук бяспечных межаў для жанчыны. «Гэта дом у шырокім сэнсе, сям’я, якія жанчына ахоўвае ад метафізічных цэнтрабежных сіл. Вышытыя кветкі, экзатычныя каляровыя птушкі, райскія дрэвы — гэта спроба замяніць хібны і змрочны вонкавы свет ідэалізаваным і добразычлівым светам знутры».

У каментарыях CityDog.io стваральнікі праекта расказалі, што натхняліся рэальнымі гісторыямі ўласных бабуль і дзядуль, асабістымі экспедыцыйнымі нататкамі, кнігамі, а таксама ўласным досведам пераадолення траўмы.

— Менавіта гэты досвед і стаў падмуркам герояў, іх характараў, узаемадзеянняў. Гэта псіхалагічныя партрэты рэальных людзей з іх рэальнымі няпростымі лёсамі.

02.jpg

05.jpg

04.jpg

4-1.jpg

«Здымалі ўвосень проста ў полі ў экстрэмальных умовах. Хутка цямнела, таму шмат часу на выстаўленне кадра не было. Затое праз умовы змрочная, няўтульная атмасфера перадалася натуральна. Было досыць холадна, што асабліва адчулі мадэлі, і каб яны не змерзлі ўшчэнт, мы паілі іх гарачай гарбатай».

Як яны гэта рабілі?

— Што да вышывак, то гэтыя кампазіцыі кветак з інтэр’ераў сучасных вясковых хат Веткаўшчыны і Ўсходняга Палесся, — расказалі стваральнікі праекта CityDog.io. — Букеты былі вышыты на навалачках, прасцінах, сурвэтках. Копіі вышывак атрымаліся дакладныя, толькі што ў іншым маштабе. Можна сказаць, што гэта рэканструкцыя.

Эскізы жаночага касцюма распрацоўваліся разам з ідэямі вышыўкі на іх. Кветкі ўкладаліся ў кампазіцыю ўздоўж рукавоў і на грудзях. Па эскізах вышываліся на раскроеных фрагментах, потым усё збіралася ў касцюм.

Вышыўка, па задумцы, павінна была таксама ўпрыгожыць рэальныя фотаздымкі, таму мы інтэгравалі фота вышыўкі як элемент на этапе апрацоўкі фотаздымкаў праекта.

2-1.jpg

2-2.jpg

2-3.jpg

2-4.jpg

Хто працаваў над праектам «Унутраная міграцыя/In-Migration»

Аўтары канцэпцыі і дызайну вопраткі: каманда @by_kod

Аўтары вышываных узораў: бабулі Гомельшчыны

Вышыўка: @aksini9

Пашыў вопраткі: @old_clobbers

Фотаздымкі: @katya_kilyakova

Мадэлі: @bug_of_evol , @zhenechka_prischepova

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі

У якім палацы пісаў свае творы Генрых Сянкевіч? Дзе знаходзіцца сядзіба знакамітага мастака Альфрэда Ромэра? Распавядаем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Афіша

  • 31.03 — 16.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава мастачкі Цемры «LAZARET» адкрываецца ў Варшаве

  • 31.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 31.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 31.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 31.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 31.03Выстава Дзіны Лявонавай «Вясна» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип