• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.11.2022 | Асоба

Фатографка Яўгенія Мужава пра культурную адаптацыю ў Польшчы і сакрэты паспяховага крэатыву

Нядаўна на вуліцах Варшавы, на прыпынках і лайтбоксах можна было заўважыць плакат пад назвай «Мы не мяса». Цела жанчыны на выяве размалёвана чырвонымі лініямі па ўзору разрэзкі мяса. Любы беларус, паглядзеўшы на плакат, зразумее, якая сітуацыя нарадзіла гэтую балючую метафару. У студыі радыё Ўнэт Аліна Крамко паразмаўляла з аўтаркай гэтага візуальнага праекта, фатографкай і мастачкай Яўгеніяй Мужавай.


Яўгенія пераехала ў Варшаву год таму і ўжо паспела паўдзельнічаць у некалькіх міжнародных конкурсах і выставах. Адной з самых вядомых яе работ для жыхароў Варшавы стаў плакат, інспіраваны падзеямі жніўня 2020 года. Выяву ў бела-чырвоных колерах можна было пабачыць на прыпынках і агароджах варшаўскіх паркаў. Фота Яўгеніі Мужавай заняло трэцяе месца ў конкурсе плакатаў «Бел-чырвона-белы». Арганізатар конкурса — Нацыянальны цэнтр культуры. Адкрыццё выставы прайшло ў Каралеўскіх лазенках, дзе прысутнічаў міністр культуры Польшчы Пётр Гліньскі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ABSTRACT PAINTING by Muzheva (@muzheva_art)

Акрамя канцэптуальнай фатаграфіі Яўгенія Мужава робіць і мастацкія партрэты. Праз аб’ектыў яна раскрывае характар асобаў у кадры, іх унутраную прыгажосць. Героямі апошніх фотагісторый Яўгеніі сталі Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Ваданосава.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Evgenia Muzheva (@emuzheva_)



Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Evgenia Muzheva (@emuzheva_)

Праца з людзьмі і раскрыццё асобы падчас здымак натхніла Яўгенію зрабіць канал на youtube «Персона», дзе яна магла б раскрыць героя не толькі ў фота, але і ў відэа. Першы ролік, які ўжо можна паглядзець на канале, зняты з яе мужам, Канстанцінам Мужавым, мастаком і скульптарам.

Пра што яшчэ Яўгенія Мужава распавяла ў эфіры радыё Ўнэт:

Зараз мастачка рыхтуецца да новай калектыўнай выставы ў варшаўскай галерэі, дзе яна прадставіць трыпціх. Пакуль сюжэт і падрабязнасці выставы ў сакрэце, але анонс падзеі можна будзе неўзабаве пабачыць у інстаграме Яўгеніі.

Яшчэ адзін з напрамкаў творчай працы Яўгеніі Мужавай — гэта эратычная фатаграфія. На першы план у гэтых мастацкіх фота паўстае прыгажосць і эстэтычнасць жаночага цела. Каб не блытаць розныя сферы сваёй творчасці, для больш адкрытых фота Яўгенія стварыла адмысловы акаўнт у Інстаграм.

mg_0813-232x300.jpeg

У Мінску Яўгенія шмат працавала ў фэшн-сферы як у якасці мадэлі, так і фатографкі. Агулам у гераіні адбыўся шэраг выстаў у крупных музеях Беларусі і на іншых значных пляцоўках: напрыклад, у Палацы мастацтва. Адна з апошніх выстаў адыблася ў Полацкім музеі, дзе экспанаваліся працы Яўгеніі і Канстанціна Мужавых. Але па меркаванні гераіні, у Беларусі яна дасягнула свайго «паталка», пэўнага ўзроўню, і таму адаптацыя на польскім культурным полі для яе ўдвая цікавей.

Жывапіс для Яўгеніі Мужавай — гэта ў першую чаргу перадача эмоцыі. Асаблівы падыход у яе і да выбару колеру. Колер — выдатны інструмент перадачы настрою і гісторыі. Нягледзячы на тое, што Яўгенія пачала займацца жывапісам не так даўно, у Варшаве яна ўжо паспела правесці сваю персанальную выставу Shadows of the Future у OXPLACE.

Узгадваючы свае працы 2012-2014 года, Яўгенія Мужава адзначае, што яны сталі больш актуальнымі. Акурат да новай выставы абраны работы з тых часоў. Але калі параўноўваць, то Яўгенія адзначе, што за апошнія 5 гадоў яна моцна вырасла тэхнічна, хаця імпэту да крэатыву паменшала.

Кожную суботу ў Беларускім моладзевым хабе Яўгенія праводзіць курсы мастацкай фатаграфіі. Неўзабаве пачынаецца новы семестр, у якім навучэнцы будуць разбіраць гісторыю мастацтва і фатаграфіі. На другую частку курса запрашаюцца да ўдзелу ўсе ахвотныя. Можна прыходзіць нават тым, хто не мае свайго фотаапарата. Падрабязнасці па спасылцы.

Поўную размову з Яўгеніяй Мужавай слухайце ў плееры ніжэй.

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип