Флэшмоб бесперапыннага чытання Якуба Коласа ўпершыню пройдзе ў БДУ

Акцыя адбудзецца 3 лістапада ў БДУ а 12 гадзіне. «Коласаўскі марафон» прымеркавана да 140-гадовага юбілею з дня нараджэння народнага паэта Беларусі. Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю беларускай культуры, захаванне і развіццё нацыянальных літаратурных традыцый, паведамляецца на сайце навучальнай установы.


Новая-зямля.-Колас.jpg

На працягу шасці з паловай гадзін удзельнікі флэш-мобу будуць перадаваць эстафету адзін аднаму ў чытанні галоўнага твора Якуба Коласа «Новая зямля». Урыўкі з паэмы агучаць студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ВНУ. Мяркуецца, што за вызначаны час удзельнікі цалкам прачытаюць паэму.

Асаблівасцю флэш-мобу стане яго наўпроставая онлайн-трансляцыя на Youtube-канале.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя супрацоўнікі і студэнты БДУ. Для гэтага трэба прайсці папярэднюю рэгістрацыю.

Арганізатарам флэшмоба выступае Фундаментальная бібліятэка БДУ.