• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.05.2010 | Навіны "Будзьма!"

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі «Adnak!»: пункт гледжання арганізатараў

Каардынатар агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі» Алена Макоўская і прадстаўнік Marketing.by Сяргей Скараход адказалі на некаторыя нашыя пытанні наконт першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы «Adnak!».

– Што за назва такая ў фестывалю – «Adnak!»?

Алена Макоўская:

– Мы вырашылі, што раз фестываль беларускамоўнай рэкламы, то і назва мусіць быць беларуская. Слова «аднак» мае шмат значэнняў, але клічнік, пастаўленны ў канцы, скіроўвае нас да разумення, што гэта такі своеасаблівы выклік, пачатак адліку і адначасна сцверджанне. Выкарыстанне лацінкі адпавядае сучасным тэндэнцыям, а пачатак слова «AD» – гэта першыя літары слова «рэклама» – «advertisement», што, я думаю, таксама заканамерна.

Алена Макоўская

– Фестываль – гэта заўжды ўдзел «зорак». Ці будзе цікавіць удзельнікаў ваш фестываль як сур’ёзны? Чаму, напрыклад, у тым жа «Белым квадраце» не арганізаваць дзень беларускай рэкламы?

Сяргей Скараход:

– Фестываль «Adnak!» не будзе такім строгім па патрабаваннях да працаў, і мы не ставім на першы план спаборніцкія матывы, як гэта робіцца ў звычайных конкурсах. Галоўная мэта фестывалю – акрэсліць становішча беларускамоўнай рэкламы на сучасным этапе. Неабходна не толькі сабраць максімальную колькасць працаў і ўдзельнікаў, але і зразумець, як далей будзе развівацца гэты кірунак рэкламы ў нашай краіне. А што да зорак, то іх і ў журы, і сярод удзельнікаў будзе нямала.

Сяргей Скараход

Алена Макоўская:

– Мне падаецца што беларускамоўная рэклама можа быць паўнавартаснай сама па сабе, што, канечне, не выключае ўдзелу і ў «Белым квадраце». Але нашая мэта як грамадскай кампаніі ў дадзеным выпадку – узняць прэстыж выкарыстання беларускай мовы ў рэкламе, прадэманстраваць яе найлепшыя здабыткі, а таксама актуалізаваць пытанне пра тое, што сёння попыт на гэтую рэкламу, згодна з сацыялагічным даследаваннем, якое мы рабілі ў мінулым годзе разам з лабараторыяй « Новак» і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (Літва), перавышае прапанову. Пра гэта варта задумацца як рэкламным агенцтвам, так і рэкламадаўцам.

– У палажэнні фестывалю запісана, што на конкурс прымаюцца працы, якія не прайшлі ўзгаднення ў замоўцы. Што гэта значыць і навошта выкарыстоўваецца?

Сяргей Скараход:

– Такое ўдакладненне ў палажэнне фестывалю было ўнесенае нядаўна. Той, хто працуе ў сферы маркетынгу, ведае, колькі рэкламы застаецца ў «загашніку» кампаній. Распрацавалі класную рэкламу на беларускай мове, усё спадабалася, аднак мова павінна быць не беларуская, вось і адкладаюцца рэкламныя праекты да лепшых часоў. Думаю, такія часы насталі. Гэтыя працы будуць ацэньвацца асобна.

– Як наконт арганізацыі сустрэч удзельнікаў фестывалю, абмеркавання прававога поля беларускай рэкламы?

Сяргей Скараход:

– У межах нашага фестывалю плануецца правядзенне некалькіх прэс-ланчаў, прысвечаных абмеркаванню праекту закона «Аб рэкламе». Удзельнікі фестывалю, прадстаўнікі прэсы будуць мець магчымасць сустрэцца з зацікаўленымі асобамі і абмеркаваць свой варыянт праекту.

– Чаму вы ўпэўненыя ў поспеху фестываля беларускамоўнай рэкламы «Adnak!»?

Сяргей Скараход:

– Па-першае наш фестываль будзе цікавы рэкламадаўцам. Рэклама з выкарыстаннем беларускай мовы прываблівае больш увагі, чым рускамоўная рэклама, ужо таму, што яе менш. Спецыялісты адзначылі, што беларуская мова нядрэнна ўздейнічае на моладзевую аўдыторыю. Яскравым прыкладам з’яўляецца беларуская рэклама «Samsung».

Алена Макоўская:

– Правядзенне такога фестывалю – гэта адказ на сацыяльнае запатрабаванне грамадства. Аднак гаворка ідзе не толькі пра мову. Рэклама, як любое мастацкае ўвасабленне, павінная адлюстроўваць ментальныя асаблівасці нашага народа, яго традыцыі, толькі тады яна стане паспяховай і эфектыўнай. Наш фестываль – крок наперад у гэтым кірунку.

Гутарыла Дар’я Яцэвіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип