Генпракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні старшыні незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі

25 сакавіка стала вядома, што Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні старшыні незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі Анжалікі Борыс ды шэрагу іншых асобаў.

anzhalika-boryis-1.jpg

Іх вінавацяць у тым, што з 2018 года да цяперашняга часу на тэрыторыі Горадні ды іншых населеных пунктаў вобласці «з прыцягненнем непаўналетніх арганізавалі і правялі шэраг незаконных масавых мерапрыемстваў па ўшанаванні ўдзельнікаў антысавецкіх бандфармаванняў, якія дзейнічаюць падчас і пасля Вялікай Айчыннай, якія здзяйснялі рабаванні, забойствы мірнага насельніцтва Беларусі, знішчэнне маёмасці. Іх дзеі пераследавалі мэты рэабілітацыі нацызму, апраўдання генацыду беларускага народу».

Сёння таксама стала вядома пра ператрус у журналіста Анджэя Пачобута ў межах крымінальнай справы паводле арт. 130 КК («Распальванне варожасці»). Таксама прыйшлі дадому да дырэктаркі грамадскай школкі пры Саюзе палякаў у Ваўкавыску Марыі Цішкоўскай. Таксама нагадаем, што Анжаліка Борыс была затрымана ў аўторак і асуджана на 15 сутак.