На шматмільённыя экраны сьвету пачаў выходзіць працяг самага папулярнага сэрыялу ў гісторыі — «Гульня Тронаў». Новы кінапрадукт мае назву «Дом Дракона» і распавядае пра дом Таргарыенаў яшчэ да падзеяў «Game of Thrones». Кожная вялікая сям’я ў серыяле мае свой герб. Павел Хадзінскі знайшоў адпаведныя геральдычныя знакі са шляхетных беларускіх радоў. «Разглядайце і шукайце сваё прозьвішча!», — піша аўтар.
Пачнем. Пад кожным малюнкам вы знойдзеце апісаньне, а таксама даведаецеся, каму належыў той ці іншы беларускі герб.
Гербам Брохвіч у Беларусі сярод іншых карысталіся: Брычкоўскія, Гайжэўскія, Коршуны.
Гербам Равіч у Беларусі сярод іншых карысталіся: Русецкія.
Гербам Вежы ў Беларусі сярод іншых карысталіся: Ваўкі.
Гербам Дуб у Беларусі сярод іншых карысталіся: Бялькевічы, Дубовікі, Жаладковічы, Ахрэмовічы, Шульцы.
Гербам Вадвіч у Беларусі сярод іншых карысталіся: Барэйшы, Станкевічы, Венцлаўскія, Ваўчкі.
Гербам Вуж у Беларусі сярод іншых карысталіся: Амбражэвічы, Венскія, Германы, Адольскія.
Гербам, падобным да Старкаў у Беларусі карыстаюцца жыхары цэлага горада Ваўкавыска. Гэта наш Вінтэрфэл.
Гербам Побаг у Беларусі сярод іншых карысталіся: Маліноўскія, Горваты, Доўнары, Запольскія, Ратамскія, Хамінскія, Шпігальскія, Янушкоўскія, Есьмантовічы.
Гербам Порай у Беларусі сярод іншых карысталіся: Бернацкія, Барысевічы, Віткоўскія, Галіцкія, Грыбоўскія, Завішы, Замойскія, Левановічы, Міцкевічы, Нясецкія, Навіцкія.
Гербам Лебедзь у Беларусі сярод іншых карысталіся: Маркевічы, Баркоўскія, Валожынскія, Жудры, Зубовічы, Макарэвічы, Марцінкевічы, Тамашэвічы.
Гербам Грымала ў Беларусі сярод іншых карысталіся: Бараноўскія, Зяленскія, Лясьнеўскія, Грудзінскія, Велігурскія.
Гербам Жыжэмскі ў Беларусі сярод іншых карысталіся: Жыжэмскія.
Гербам Задора ў Беларусі сярод іншых карысталіся: Барташэўскія, Даўгялы, Скуратовічы, Русакомскія.
Гербам Леў у Беларусі сярод іншых карысталіся: Алякевічы, Валчэцкія, Вагнэры, Высоцкія.
Гербам Леварт у Беларусі сярод іншых карысталіся: Лявы, Крупскія, фон Графы.
Гербам Асорыя ў Беларусі сярод іншых карысталіся: Балтоўскія, Брахоцкія, Бушы, Жыбуртовічы, Церашкевічы.
Гербам Прыяцель у Беларусі сярод іншых карысталіся: Шкоды, Багуслаўскія, Бутовічы, Гарадзецкія, Грыневічы, Грынеўскія, Ждановічы, Акінчыцы, Ярашэвічы, Паўловічы.
Гербам Пшэгоня ў Беларусі сярод іншых карысталіся: Грынкевічы, Грушвіцкія, Грынявецкія, Грынцэвічы, Плявакі, Барткевічы, Дамарацкія, Лісоўскія.