Дуэт Naka acoustic прадставіў на музычнай ive-пляцоўцы Perfaratar Music новую песню «Хутка павінна пачацца». Як пішуць музыкі, песня адлюстроўвае эмацыйны вынік мінулага года і ўсяго рэвалюцыйна-ваеннага перыяду. Нягледзячы на тое, што словы былі напісаны Міхалам Анемпадыставым у 1996 годзе, яны дакладна перадаюць прадчуванне цёмнай будучыні.
У каментарах да відэа слухачы назвалі песню «музычнай Гернікай»
Naka — беларускі рок-калектыў, створаны ў 2004 годзе ў Мінску, вядомы моцным вакалам Анастасіі Шпакоўскай, шчырымі тэкстамі і меладыйным гучаннем, што робіць іх музыку пазнавальнай і эмацыйнай; у 2024 годзе гурт вярнуўся ў медыяпрастору з новым сінглам «HUYOVO», працягваючы адлюстроўваць актуальныя праблемы грамадства.