Выстава Алеся Сушы «Добры вечар добрым людзям!» у Мінску

01.12.2024 - 17.01.2025 15:00 - 18:00 музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) 5 рублёў
 


У нядзелю, 1 снежня, у музеі Янкі Купалы адкрываецца выстава жывапісу Алеся Сушы «Добры вечар добрым людзям!».







Дата: 1 снежня

Час: 15.00

Месца: музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4, Мінск




«Мая выстава ў Купалавым Доме — прысвячэнне бабулям», — так кажа пра яе мастак. 

19 палотнаў прысвечаны жаночым вобразам. 

Некаторыя з іх перагукаюцца з этнаграфічнымі фатаграфіямі: жанчыны, дзяўчаткі ў народным адзенні, ля сцен роднах хаты, у садзе. «З бабулінага», «У бабулі», «У бабуліным куфры» — так проста названыя душэўныя карціны.

 Іншыя — сімвалічныя жаночыя постаці пад каляднай зоркай, натхнёныя блізкімі святамі і створаныя літаральна напярэдадні выставы. 

Выстава ладзіцца напярэдадні навагодніх святаў і ахоплівае ўсе дні Калядаў. 

Яе назва — традыцыйныя вітальныя словы калядоўшчыкаў, а мэта — прадставіць даўнія звычаі і абрады беларусаў.


 Працуе выстава па 17 студзеня.






Вам можа быць цікава

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Выстава «Драўляныя карункі» ў Заслаўі

17.09.2026 10:00 - 01.11.2026 19:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Трыб’ют «Беларускае золата» ў Тбілісі

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Philosof Club (Giorgi Akhvlediani 6)

Бульба-фэст у Магілёве

19.09.2026 (11:00 - 19:00) парк у Падніколлі

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ