• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.02.2022 | Культура

Раскрыта гісторыя вынаходства аднаго з айчынных культурных брэндаў – беларускага Буквара!

Сёння ў Нацыянальнай бібіліятэцы Беларусі адбудзецца прэзентацыя першага фундаментальнага даследавання, прысвечанага з’яўленню ўнікальнага феномена айчыннай гісторыі, сапраўднага культурнага брэнда Беларусі — Буквара.


11.jpg

Гонарам айчыннай культуры з’яўляецца той факт, што першая ў свеце кніга, якая мела назву «Буквар», была выпушчана беларускай друкарняй. Аднак нягледзячы на тое, што Беларусь адыграла выключна важную ролю ў станаўленні буквара і пашырэнні гэтага выдання ў свеце, для шырокай публікі і нават для саміх беларусаў гісторыя гэтага феномена заставалася амаль невядомай.

Сёлета выдавецтва «Беларусь» выпусціла грунтоўную працу Аляксандра Сушы «Беларускі Буквар», у якой шырока прадстаўлена тысячагадовая гісторыя галоўнай кнігі для навучання грамаце — ад старажытнасці і з’яўлення пісьменства ў Беларусі ажно да нашых дзён. На падставе тысяч архіўных і апублікаваных крыніц з розных краін (Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Італіі, ЗША, Латвіі, Літвы і інш.) атрымалася паказаць, па якіх падручніках вучыліся нашы продкі, як пачынаўся шлях да ведаў розных пакаленняў беларусаў, якія сімвалы і вобразы ўкладваліся ў змест пачатковай адукацыі ў мінулым.

Разам з фундаментальнай навуковай працай «Беларускі Буквар» будзе прэзентавана багата ілюстраваная кніга для моладзі «Вынаходства Буквара ў Беларусі», якая таксама нядаўна выйшла ў выдавецтве «Беларусь» (у серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя»).

Аўтарам выданняў з’яўляецца вядомы кнігазнавец і культуролаг, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. Менавіта ён у 2012 г. перавыдаў найбольш старажытны айчынны Буквар з тых, што сёння захоўваюцца ў Беларусі, а ў 2016–2018 гг. вярнуў з забыцця самую першую ў свеце кнігу пад назвай «Буквар», якая захавалася ў адзіным экзэмпляры ў Лондане. 400-гадовы юбілей першага ў свеце «Буквара» Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначыла шэрагам мерапрыемстваў.

Прэзентацыя пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» (3-ці паверх). Уваход вольны!

nlb.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сайт Саюза палякаў Беларусі ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёну Гродна 20 траўня, паведамляюць праваабаронцы. Нагадаем, два сябры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Старэйшы горад Беларусі Полацк сёння святкуе юбілей

Найстаражытнейшаму гораду Беларусі Полацку сёння спаўняецца 1160 гадоў. Тры дні ў горадзе будуць ісці святочныя мерапрыемствы,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Тэатр

Калі яны – беларусы. Тэатразнаўца Дзімітрый Ермаловіч-Дашчынскі паглядзеў спектакль «1.8 M» і апісаў, што ўбачыў

Прэм’ера спектакля «1.8 M» адбылася напрыканцы 2021 года у варшаўскім Новым тэатры (Nowy Teatr). Тады ён пакінуў пачуццё,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй

У гонар людзей, падзей і зьяваў усталявана вельмі шмат помнікаў. У першай частцы падборцы разгледзім бюсты і статуі,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сайт Саюза палякаў Беларусі ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
    Грамадства Гісторыя
    Старэйшы горад Беларусі Полацк сёння святкуе юбілей
    Грамадства Тэатр
    Калі яны – беларусы. Тэатразнаўца Дзімітрый Ермаловіч-Дашчынскі паглядзеў спектакль «1.8 M» і апісаў, што ўбачыў
    Грамадства Гісторыя
    Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй
    Грамадства
    Што такое моўная дыскрымінацыя?
    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Гатуем з «Будзьма!»
    Сырнікі і печаныя яблыкі родам з Саксоніі. Гатуем з «Будзьма!»
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Афіша

  • 29.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 29.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 29.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 29.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі
  • 29.05 — 19.06Выстава Лесі Пчолкі «Вуліца слабасці» ў Гданьску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM