Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 - 06.06.2026 14:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) па квітку ў музей

У суботу, 7 сакавіка, у Мастацкім музеі адкрываецца выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім».


Ад XIX да XXI стагоддзя!

На выставе з прыватнай калекцыі Таццяны Фядосавай глядач атрымае шанец зірнуць на гісторыю грамадства праз прызму моды.

На выставе прадстаўлена мноства рэдкіх і ўнікальных экспанатаў:

- самая ранняя сукенка датуецца 1850-мі гадамі

- парадная аксамітавая сукенка 1880-х гадоў з багатым дэкорам з пацерак

- сукенка галівудскай кінадзівы Кэй Фрэнсіс 1930-х гадоў

- два сцэнічныя строі шведскай джазавай спявачкі Монікі Сэтэрлунд – удзельніцы конкурсу “Еўрабачанне” 1963 года

Экспазіцыю выставы дапаўняюць творы скульптуры, прадметы мэблі і жывапісныя работы.

Кошт квітка на выставу «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» – 25 рублёў. Толькі ў дзень адкрыцця, 7 сакавіка, выставу можна наведаць па кошце ўваходнага квітка ў музей.

Выстава працуе 6 чэрвеня.


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Кінаквіз «Апошні кінасеанс» у Вільні

05.06.2026 (18:30 - 20:30) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Купалле ў Варшаве

21.06.2026 (16:00 - 20:00) Praska Plaża Miejska

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ