Гісторыя вытокаў цэхаў і брацтваў у беларускай гісторыі ў новым відэа Мікіты Моніча

Культуролаг працягвае размову аб уладкаванні беларускага горада ў старажытнасці. 



Паўтысячы гадоў таму рамесныя цэхі адыгрывалі найважнейшую ролю ў існаванні гарадоў, а свой цэх маглі мець нават жабракі. Моніч прапануе паглядзець без пагарды на правобраз тых асацыяцый і НКА, як на продка сучасных прафсаюзаў, дзеля адказу на пытанне, ці быў у продкаў беларусаў досвед самакіравання і самаарганізацыі.