• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
30.07.2022 | Грамадства

Гожскія крыніцы, Вялікі Сапоцкінскі камень і валун каля КБМ: якія прыродныя аб’екты вакол Гродна могуць патрапіць у спіс помнікаў

Каля 10 прыродных аб’ектаў Гродзенскага раёна могуць патрапіць у спіс асабліва ахоўваемых прыродных помнікаў. Сярод іх валун у раёне Камбіната будаўнічых матэрыялаў у Гродне, а таксама Гожскія крыніцы.

1658998833.jpg

Якія прыродныя аб’екты могуць патрапіць у спіс помнікаў

Гродзенскі раён наведала суполка навукоўцаў Унітэхпрам БДУ (вучэбна-навукова-вытворчае прадпрыемства ў структуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Яны вывучалі аб’екты, якія прэтэндуюць на ўнясенне ў Рэгіянальную схему асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый на 2024 — 2033 гады. Адзін з крытэраў адбора — унікальнасць.

Сярод такіх аб’ектаў:

Гожскія крыніцы. Навукоўцы лічаць, што вада ў крыніцах мае асаблівы склад і мінералізацыю.

Валун каля КБМ мае вялікія памеры. Адзін з яго бакоў у даўжыню — амаль шэсць метраў.

Паклонны камень недалёка ад мястэчка Сапоцкіна. Яго акружнасць 7,8 метра. На думку навукоўцаў, яго прынёс ледавік каля 18−20 тысяч гадоў таму. На валуне астанкі металічнага (чыгуннага) крыжа.

Вялікі Сапоцкінскі камень. Ён знаходзіцца амаль у цэнтры старажытных яўрэйскіх могілак. Памерамі ён больш за Паклонны камень. Падчас яго вывучэння навукоўцы знайшлі выявы, якія нагадваюць яўрэйскія надпісы альбо старажытнагерманскія рунічныя сімвалы. Акрамя гэтага на камяні расце пяць відаў мхоў і лішайнікаў.

Валун недалёка ад вёскі Карэневічы. У гэтага каменя рэдкі склад. Дзякуючы гэтаму, навукоўцы могуць даведацца, якія геалагічныя працэсы адбываліся на гэтай тэрыторыі ў мінулым.

«Геалагічны кангламерат» побач з вёскай Каўпакі — камень вагай амаль 525 тон.

Камень Элізы Ажэшкі ў вёсцы Мількаўшчына.

Камяні следавікі. На іх ёсць штучныя альбо натуральныя паглыбленні ў выглядзе слядоў ног ці рук чалавека, лапаў жывёлаў і птушак. Адзін з такіх камянёў знаходзіцца недалёка ад Грандзічаў. Лічыцца, што на ім ёсць след Божай Маці.

Калі гэтыя аб’екты ўнясуць у спіс асабліва ахоўваемых тэрыторый, то за пашкоджанне такога помніка могуць прыцягнуць да адказнасці і пакараць.

Якія яшчэ аб’екты могуць аб’явіць помнікамі прыроды?

Агульны крытэр пры выбары прыродных тэрыторый для абвяшчэння іх помнікам прыроды — наяўнасць каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў. Гэта могуць быць участкі лесу з каштоўнымі пародамі дрэваў, старажытныя паркі, асобныя векавыя дрэвы ці дрэвы рэдкіх парод, групы такіх дрэваў, участкі з рэліктавай або асабліва каштоўнай расліннасцю, іншыя каштоўныя батанічныя аб’екты.

Напрыклад, на статус прыроднага помніка могуць прэтэндаваць:

Дрэвы, акружына ствала якіх дасягнула больш за 4 (хваёвых — 3, для таполяў і вербаў - 5-ці) метры на вышыні 1,3 м ад зямлі (на ўзроўні грудзей);

Групы з 5 і больш дрэваў або ўчасткі лесу з акружынай ствалоў больш за 3 м для лісцевых і больш за 2,5 м для хваёвых;

Паркі, алеі або іх фрагменты ва ўзросце звыш 100 гадоў.

Да прыродных комплексаў і аб’ектаў, якія могуць стаць помнікамі прыроды, адносяць крыніцы, ручаі і іншыя водныя аб’екты і звязаныя з імі экасістэмы. Таксама гэта можа быць рэдкая форма рэльефу.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны

Гісторык-папулярызатар, экскурсавод, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч — ініцыятар вялікай колькасці праектаў. Ён кіраўнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі

Гартаючы падшыўкі флагмана сатыры БССР, можна вызначыць цікавыя нюансы гісторыі айчыннай мадэлі летняга адпачынку, піша...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай

«Пабываўшы аднойчы на выставе Алесі Скарабагатай, вы напэўна запомніце гэтае імя. Яе карціны адрознівае яркая...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»

Вашай увазе — апошняя публікацыя з цыкла гутарак Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым. Гэтым...

Апошнія навіны

    Асоба
    «Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны
    Грамадства Гісторыя
    Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі
    Культура Мастацтва
    Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай
    Грамадства Літаратура
    Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    Кіно Краіна
    Мінкульт Беларусі шукае «таленавітых маладых кінематаграфістаў»
    Культура
    Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску змяніў колер. Будынак пачалі рамантаваць
    Літаратура Беларуская мова
    Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам
    Гісторыя
    Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка
    Музыка
    «Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом
    Грамадства Музыка
    Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты
    Грамадства Адукацыя
    Не стала прафесара Анатоля Федарука, выбітнага знаўцы сядзібна-паркавай гісторыі нашай краіны
    Гісторыя Гатуем з «Будзьма!»
    Страва для сарматаў — хатні паштэт з курынай печані. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Гісторыя Літаратура Беларуская мова
    Сёння дзень памяці Якуба Коласа
    Літаратура
    Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?
    Грамадства Адукацыя
    Літоўскую школу пад Воранава закрываюць. Афіцыйна — з-за «пагрозы жыццю і здароўю дзяцей»

Афіша

  • 14.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 14.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 14.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 14.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 14.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 14.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 14.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • У Магілёве паставілі помнік святару Каніскаму
    • Анёл і яго цень. Два гады пасля 9 жніўня 2020-га
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM