Прэзентацыя аўдыёвыдання “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” адбудзецца 20 красавіка ў Мёрах, Верхнядзвінску і Полацку.
Першая прэзентацыя ў Мёрах адбудзецца ў сярэдняй школе №2 горада Мёры і пачнецца аб 11.00. Пасля выступоўцы наведаюць школу №3. Пачатак другой імпрэзы а 13.30.
У Верхнядзвінску прэзентацыі будзе ладзіцца ў раённай бібліятэцы. Пачатак а 16.00.
Апошняя прэзентацыя адбудзецца ў Полацку. Пачатак а 18.30.
У імпрэзе прымуць удзел аўтары праекту: паэты Сяргей Панізнікі і Глеб Лабадзенка, а таксама спявачка Тацяна Беланогая.
Дыск “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” выйшаў у свет 1 красавіка ў межах супольнага праекту паэта Сяргея Панізніка і Блога Глеба Лабадзенкі пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!”. На дыску змешчаныя ўнікальныя архіўныя запісы ў аўтарскім выкананні: 5 вершаў і 3 песні Караткевіча, 7 вершаў Ларысы Геніюш, 7 вершаў Рыгора Барадуліна, а таксама 8-хвілінны расповед Сяргея Панізніка пра тое, як запісваліся гэтыя галасы.
Калі: 20 красавіка, Мёры – 11.00, 13.30, Верхнядзвінск – 16.00, Полацк – 18.30.
Дзе: Сярэднія школы №2 і №3 Мёраў, раённая бібліятэка Верхнядзвінска, Полацк.
Даведкі праз тэлефон 8-029-668-5775
Фота з блога Глеба Лабадзенкі.
Тэгі: Верхнядзвінск, Мёры, Полацк