Каложа ў любы момант можа “з’ехаць” ў Нёман, лічаць мінскія і гродзенскія архітэктары і гісторыкі. У бетоннай агароджы на ўскрайку Каложскага схілу з’явіліся глыбокія касыя расколіны.
Каля дзесяці гадоў таму схіл ўмацавалі жалезнымі палямі і бетонам, каб спыніць апоўзень. Аднак, на думку спецыялістаў, вырашыць праблему да канца не атрымалася – рух ўзгорка пад храмам працягваецца.
– Расколіны выклікаюць думку, што ідзе фармаванне апоўзня. Калі рух пагорка не спыніць – частка Каложы можа разбурыцца. Неабходна пастаянна адсочваць развіццё працэсу. Можна замазаць расколіны, але праблема застанецца, – распавядае сталічны архітэктар-рэстаўратар Вадзім Гліннік, які прымаў удзел у рэстаўрацыі інтэр’еру царквы.
Паводле Vgr.by
Тэгі: Гродна