Дзяржаўная ўстанова культуры “Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы” запрашае 17 снежня на пазнавальна-музычнае мерапрыемства “Выцінанка: мастацтва філігранных узораў з паперы” .
Вас чакае:
– музычны падарунак ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” – выступ гурта “Балцкі Субстрат” (г. Мінск);
– расповед аб гісторыі, традыцыях і сучасным стане выцінанкі ў Беларусі;
– майстар-клас па вырабе навагодняй выцінанкі;
– і, канечне, ВІКТАРЫНЫ, ПРЫЗЫ!!!!
Пачатак а 15.00.
Адрас: вул. Савецкая 17, г.п. Вялікая Бераставіца.