• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.03.2023 | Грамадства

Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне

Улады Беларусі працягваюць пашыраць спіс так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў, дадаючы туды ўсё больш і больш нечаканыя рэчы. Суд Маладзечанскага раёна на патрабаванне мясцовай пракуратуры прызнаў экстрэміскімі матэрыяламі кліп на песню гурта Sumarok з назваю «Чэрці», а таксама асабістую старонку лідара гурта Ігара Палынскага ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте. Вось як у размове з Радыё Ўнэт на такое прызнанне адрэагаваў сам Ігар Палынскі.


photo_2023-03-17_19-44-40.jpg

— Гэта проста рэпрэсіўная машына тупіць, насамрэч. Бо яны вельмі шматступенчата ішлі да гэтага рашэння, і спачатку яны прызналі экстрэмісцкім мой каментар аднаму беларускаму медыя з нагоды выхаду гэтага кліпа. То бок, яны настолькі замарочыліся. Пасля, да прызнання кліпа экстрэмісцкім паўтара года я, хіба, чакаў. Я адчуваў, што так здарыцца рана ці позна. І вось суд Маладзечанскага раёна, нарэшце, разрадзіўся такім вось рашэннем на патрабаванне пракуратуры, наколькі мне стала зразумела з той інфармацыі, якая да мяне дайшла.

Што тычыцца самога кліпа — гэта песня, якая была напісаная ў 2015-м, як рэфлексія на 2010-ы, а выпушчаная напярэдадні выбараў 2020-га. Кліп мы здымалі праз некалькі тыдняў ад пачатку ўсяго гэтага трэша. У першыя дні верасня, можа быць, нават, 1 верасня мы яго выпусцілі, хаця я магу ўжо памыляцца.

Там выкарыстоўваліся кадры з пратэстаў у Маладзечне. І герой кліпа проста ідзе па вуліцах горада і накладваюцца здымкі ў асноўным мае ж, або маіх калегаў, гэтых вось лакацыяў падчас пратэстаў, калі там сілавікі збівалі людзей, калі там шарэнга выстайвалася, калі натоўп АМАПаўцаў заходзіў у маладзечанскі парк. Карацей, такія там кадры былі. І вось, відаць, яны зараз вырашылі, што гэта безумоўны экстрэмізм.

Хаця, у прынцыпе, у некаторай ступені я з імі згодны, таму што, сапраўды, тое, што тварылі тады сілавікі — гэта нічога іншага, акрамя як экстрэмізм. Так я б сказаў. Ну будзем лічыць, што яны самі сябе экстрэмістамі прызналі. Ну і нарэшце.

— Акрамя таго, яны яшчэ і даведаліся, што і старонка твая ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте, чамусьці менавіта, экстрэмісцкая. Што ты можаш сказаць з гэтай нагоды?

— У мяне адна з першых думак была: божа ж мой, гэта ж яны яшчэ не бачылі мой Twitter і Facebook! Таму што ВКонтакте — я апошнія гады амаль што ім не карыстаўся. Там час ад часу нейкія проста лінкі на артыкулы мае альбо маіх калегаў, якія мне здаюцца вартымі таго, каб імі падзяліцца. Там нашы песні. Ну вось такое ўсё. Нічога трэшовага такога, за што сапраўды можна зачапіцца, няма. Але ж, зразумела, што нават выява бел-чырвона-белага сцяга ўжо зараз прыводзіць да надання такога статусу любому чалавеку, старонка якога трапляецца ў іх поле зроку.

Яны, відаць, вырашылі прагугліць пасля кліпа, хто ўвогуле я такі, што за чувак. І знайшлі пра мяне шмат згадак ВКонтакте менавіта, і вырашылі вось такую дзіч зрабіць. Мне было вельмі смешна і крынжова ў некаторай ступені, бо — сур’ёзна? Ну, блін, мне хочацца спытаць, чувакі, вы на поўным сур’ёзе там? Што вы ўжываеце? Бо гэта ў маёй галаве не ўкладваецца для чаго гэта ўвогуле рабіць. Я за мяжой. Што яны хочуць, чаго яны спрабуюць дабіцца?

— Ну зараз можна тваіх сяброў, тваіх падпісантаў браць у «раскрутку», так бы мовіць. Таму, я думаю, трэба папярэдзіць людзей, якія не ў курсе.

— Я папярэдзіў, безумоўна. Я адразу напісаў на сваёй старонцы пост з прапановай выдаліцца з сяброў усім, хто адчувае небяспеку знаходжання маёй старонкі ВКонтакте ў сябрах у гэтых людзей. Божа мой, які сюр...

Ну ўвогуле, я напэўна выдалю ўвогуле старонку. Гэта пра бяспеку, канешне, пытанне. Толькі мне б хацелася захаваць спачатку ўвесь архіў. Бо, сапраўды, гэта мая вельмі старая старонка. Яна створаная была, хіба, у годзе 2010-м. І там вельмі шмат такіх розных фотачак юнацкіх. Яны закрытыя, канешне, усе, да іх доступ толькі я цяпер маю. ВКонтакте, на жаль, нельга схаваць спіс фрэндаў. Ну то, хіба, гэта слушнае будзе рашэнне выдаліць гэтую старонку і зрабіць людзям бяспечна.

Бо ў царстве поўнага сюррэалізму і трэшу, чым зараз з’яўляецца дзяржава Рэспубліка Беларусь, ты проста не ведаеш, як па-іншаму сябе паводзіць і як трэба паступаць.

— А як на гэтыя навіны аб прызнанні старонкі і кліпа, прычым, сама песня, я так разумею, не з’яўляецца (экстрэмісцкім матэрыялам), то бок, аўдыя круціць можна...

— Самае забаўнае, дарэчы, што я гэтую песню ў 2020-м годзе спяваў у прамым эфіры радыё «Сталіца». У пачатку 20-га года ў мяне там быў канцэрт у перадачы Марыны Савіцкай «Крок да рока». І я спяваў гэтую песню і ўсё было акей. Нікога радкі «верыць у лёс Беларусі шчаслівы» тады не трыгернулі, скажам так.

— Як на гэтыя навіны адрэагавалі твае сябры, знаёмыя, калегі?

— Безумоўна, усе пачалі віншаваць. Таму што гэта, як бы, такі, ведаеш, ужо статус, ступень прызнання. Бо я столькі часу ўжо працую ў розных «экстрэмісцкіх» медыя — той жа Мост, які мы з Русланам Кулевічам стваралі. І, як мне вядома, я другі беларускі журналіст пасля Руслана, старонку якога непасрэдна персанальную, прызналі экстрэмісцкай.

Ну што я магу сказаць?! Ну дзякуй! За прызнанне.

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Вандруем разам

Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя

Мінулым разам мы вандравалі па неафіцыйнай культурнай сталіцы нашай краіны, горадзе каралёў — Гродна. Гэтым разам прапануем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выставы, фэст гістарычнай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65

Сёння спаўняецца 65 гадоў паэту, музыку, перакладчыку, адному з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песні Алесю Камоцкаму....

Апошнія навіны

    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска
    Трызуб і Пагоня
    Што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
    Літаратура
    Сучасная польская проза: 6 кніг, якія варта прачытаць беларусам
    Кіно
    Што паглядзець дзеткам: беларускія мультфільмы
    Літаратура
    У продажы з’явіўся беларускі пераклад рамана Аляксандра Чарнухі «Свінні»

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 09.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 09.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 09.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 09.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 09.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 09.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 09.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип