«J:морс» дадуць канцэрт з аркестрам для закаханых

12.02.2018 Афіша

14 лютага гурт «J:морс» і Прэзіденцкі аркестр Рэспублікі Беларусь у Prime Hall прадставяць адмысловую версію праграмы «Беларускае золата», прымеркаваную да Дня закаханых.

jmors-belzolata-andrey-davydchik

Праграмма «Беларускае золата» складаецца з лепшых песень «J:морс» у сімфанічных аранжыроўках. Аншлагавая прэм’ера праекта адбылася ўвосень 2016 года ў вялікай зале Палацу Рэспублікі. Увосень 2017 кароткая версія праграмы стала найбольш масавым канцэртам у межах святкавання 950-годдзя Мінска.

14 лютага гледачы будуць мець магчымасць пачуць «Беларускае золата» ў паўнавартаснай версіі, прымеркаванай да Дня закаханых. Прычым гэтым разам камфортная будзе і жадаючым сядзець, і жадаючым танцаваць. Дырыжыраваць аркестрам будзе маэстра Віктар Бабарыкін.

– Гэтую праграму мы выконваем зрэдчас, але заўжды з вялікім задавальненнем. Спалучэнне гурта з жывым аркестрам надае песням гучанне, якое ніякімі іншымі сродкамі дасягнуць немагчыма, – адзначае лідар гурта Уладзімір Пугач.

J:МОРС І ПРЭЗІДЭНЦКІ АРКЕСТР РБ

з праграмай «Беларускае золата»

14 лютага – Мінск, Prime Hall20:00

Квіткі: ад 40 рублёў.

Без нацэнкі: у касах Prime Hall і на сайце Primehall.by

Продаж у інтэрнэце: на сайтах Kvitki.by, Ticketpro.by

Продаж у касах: салоны «Евросеть» і «Связной» у Мінску і іншых гарадах Беларусі.

Інфалінія: (044) 551 77 06, (029) 851 77 06.