«Калядны тыдзень» ад «Арт Сядзібы» – 25-29 снежня

08.12.2017 Афіша

«Арт Сядзіба» запускае «Калядны тыдзень» – пераднавагоднія 7 дзён, насычаныя святочнымі імпрэзамі, сюрпрызамі і цёплым настроем. З 25-га па 29 снежня вас чакаюць прагляды навагодніх фільмаў, калядная мафія і гульня «Патаемны Санта». І канешне, смачная кава і гарбата!

kalyadnyydzen

ПРАГРАМА ТЫДНЯ

адзін дома

Прагляд фільма «Адзін дома» па-беларуску.

25 снежня, панядзелак, 19.00

Амерыканская сям’я напярэдадні Калядаў адпраўляецца з Чыкага ў Еўропу, але спяшаючыся, бацькі забываюць дома… аднаго са сваіх дзяцей. Хлопчык, аднак, не губляецца і дэманструе цуды вынаходлівасці. Рабаўнікі, якія залезлі ў яго дом, будуць яшчэ доўга шкадаваць пра свае неабдуманыя дзеянні…

Уваход вольны!

Запіс тут ці па тэлефоне: +37544 7994047.

адзін дома 2

Прагляд фільма «Адзін дома-2» па-беларуску.

26 снежня, аўторак, 19.00

Самы маленькі герой Амерыкі на навагоднія святы гэтым разам апынаецца ў Нью-Ёрку. У яго дастаткова грошай і крэдытных картак, каб ператварыць горад у пляцоўку для гульняў. Ягоныя знаёмцы — жулікі Гэры і Марв — збеглі з турмы і таксама апынуліся ў Нью-Ёрку. Новыя пасткі ўжо чакаюць бандытаў…

Уваход вольны!

Запіс тут ці па тэлефоне: +37544 7994047.

любоў насамрэч

Прагляд фільма «Любоў насамрэч» па-беларуску

27 снежня, серада, 19.00

Напярэдадні Калядаў халасты прэм’ер-міністар працінаецца каханнем ў абліччы сваёй сакратаркі; айчым нарэшце знаходзіць агульную мову з сынам на глебе юначага кахання; пісьменнік, паранены здрадай, едзе ў Францыю і ў возеры сустракае сваю любоў; шараговая супрацоўніца шараговай фірмы не можа прызнацца ў каханні свайму калеге; у той час бос гэтае фірмы паддаецца спакусам свае сакратаркі, губячы шлюб; малады хлопец, моцна закаханы ў дзяўчыну свайго найлепшага сябра, губляе розум пасля іх вяселля; ну і рокер, які напрыканцы жыцця ўсведамляе, што нікога ніколі не любіў, апроч свайго тоўстага менеджара. Усе гэтыя пачуццёвыя лініі сплятаюцца і дасягаюць эпагею ў калядны вечар.

Уваход вольны!

Запіс тут ці па тэлефоне: +37544 7994047.

 калядная мафія

Калядная мафія

28 снежня, чацвер, 19.00

Любіш інтэлектуальныя гульні, дзе ўсё залежыць ад цябе? Хочаш пазнаёміцца з новымі людзьмі?
Табе не хапае адрэналіну ў жыцці?

Арт Сядзіба адраджае забытыя традыцыі – спартыўную мафіюпа-беларуску!

Прыходзь! Цябе чакае утульны вечар, прыемная кампанія і смачная кава.

Запіс тут ці па тэлефоне: +37544 7994047.

 патаемны санта

Калядная імпрэза і гульня «Патаемны Санта»

29 снежня, пятніца, 19.00

Мы запускаем калядную гульню «Патаемны Санта»!
Хочаш незвычайны і нечаканы падарунак на Новы год? Удзельнічай у гульні «Патаемны Санта»!
Да 28 снежня кожны жадаючы можа прынесці падарунак у «Арт Сядзібу», а пазней з дапамогай лёсавання атрымаць іншы ад свайго «Патаемнага Санты».

Святочнае ўручэнне падарункаў адбудзецца 29-га снежня ў «Арт Сядзібе» а 19-й гадзіне. Давайце створым свята разам!