Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы” запрашаюць мясцовых актывістаў атрымаць практычныя кансультацыі па тым, як дасягнуць выніку і зрабіць сваю грамадскую ініцыятыву паспяховай.
Нашы кансультацыі дапамогуць вам даведацца:
– як эфектыўна прасоўваць грамадскія інтарэсы, пісаць афіцыйныя звароты, запыты і г.д.;
– куды трэба звяртацца па пэўных адвокасі-пытаннях;
– якія сферы кампетэнцый маюць мясцовыя ўлады; як уплываць на прыняцце рашэнняў;
– як фармуюцца і размяркоўваюцца мясцовыя бюджэты;
– якія правы маюць грамадзяне на атрыманне інфармацыі аб працы дзяржустаноў;
– як агулам працуе сістэма дзяржаўнага кіравання ў Беларусі.
Каб атрымаць кансультацыю, запоўніце форму і дашліце на адрас: info@sympa-by.eu.
Кансультацыі будуць праходзіць дыстанцыйна ці вочна (вырашаецца ў кожным канкрэтным выпадку ў адпаведнасці з магчымасцямі экспертнай сеткі SYMPA).