Хочаш быць актыўным гледачом? Айда на Любаншчыну!

l_7

Музычна-танцавальныя вечарыны з удзелам дудара Змітра Сідаровіча і фальклорнага ансамбля ”Верабейкі” пад кіраўніцтвам Сяргея Выскваркі адбыліся ў Доме культуры пасёлку Обчын Любанскага раёну і Доме культуры г. Любань Мінскай вобласці 23 студзеня.

l_6

Гэтыя вечарыны задуманыя як рэгулярныя мерапрыемствы культурна-адукацыйнага характару, якія арганізатары маюць праводзіць у школах і дамах культуры Любанскага раёну.

l_4

Падчас вечарын гледачы-ўдзельнікі пазнаёміліся з беларускай дударскай традыцыяй, адчулі на сабе магію гучання дуды. “Верабейкі” не толькі прадэманстравалі танцавальную традыцыю Любаншчыны, але і з задавальненнем вучылі беларускім танцам усіх ахвотных, разам з прысутнымі рэканструявалі старажытныя беларускія народныя гульні.

l_2

Гэтыя танцы і гульні больш за ўсё спадабаліся і запомніліся ўдзельнікам сустрэч.
Вечарыны сабралі агулам прыкладна 50 чалавек.

Наста Кухарэнка, арганізатарка мерапрыемства: “Наш эксперымент варта лічыць паспяховым, ён прыйшоўся даспадобы абсалютнай бальшыні прысутных. Раённая газета мае планы размясціць фотарэпартаж з вечарын, каб наступныя мерапрыемствы наведвала больш народу. Галоўнае – пачатак пакладзены”.

l_5

Зміцер Сідаровіч: “Тое, што мы спрабуем на энтузіязме адрадзіць цяпер такімі вечарынамі ў Беларусі, даўно і стала ўкаранілася ў суседніх краінах, напрыклад, Літве. Раённыя дамы культуры там з пэўнай рэгулярнасцю праводзяць фальклорныя танцавальна-спеўныя святы, разлічаныя, падкрэсліваю, на актыўны ўдзел прысутных. Гэта не канцэртная форма, дзе гледачы сядзяць пасіўна, гэта іншая форма. І форма такая дае моцны штуршок падняццю цікавасці людзей да этнаграфіі, краязнаўства, нацыянальнай мовы і культуры”.

d0b4_1

Задума пацвердзіла сваю актуальнасць і права на існаванне.

Вечарына прайшла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Фотаздымкі Сяргея Квіткевіча.

Тэгі: