Рэдакцыя budzma.org у межах праекта KRAINA Media Sandbox падрыхтавала комікс пра адну са старонак жыцця слыннага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, гісторыка і пісьменніка Вацлава Ластоўскага. Комікс распавядае пра паездку Вацлава Ластоўскага на Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу ўвосень 1926 г. Гэтая падзея ў значнай ступені паўплывала на рашэнне Вацлава Ластоўскага вярнуцца ў Мінск. Рашэнне, якое стала ў выніку фатальным.
У лістападзе 1926 года ў Мінску адбылася знакавая падзея — Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу, якая сабрала мовазнаўцаў не толькі з БССР, але і з замежжа.
Гэта быў самы разгар палітыкі «беларусізацыі», калі ў краіне разгарнулася кіпучая праца па стварэнні ўсяго беларускага: выходзілі кнігі, газеты і часопісы на беларускай мове, працавалі музеі і тэатры, здымалася кіно.
Статус культавых аўтараў на той час мелі Янка Купала і Якуб Колас. Але вырасла і новае пакаленне літаратараў, якія згуртаваліся вакол аб’яднання «Маладняк». Галоўнымі завадатарамі там былі Міхась Чарот і Алесь Дудар, якія нярэдка «браліся ў рожкі» з класікамі.
Менавіта згаданая канферэнцыя падштурхнула Вацлава Ластоўскага, які жыў тады ў Коўне, да пераезду ў БССР. Былы прэм’ер-міністр БНР, які добра праявіў сябе на культурніцкай і навуковай ніве, меў некалькі варыянтаў для пераезду. Але вырашыў вярнуцца ў Савецкую Беларусь...
Увесь комікс цалкам у фармаце PDF можна спампаваць па спасылцы.
Комікс падрыхтаваны ў межах праекта KRAINA Media Sandbox — Analysis and Exchange, які рэалізуецца арганізацыямі RAZAM і KRAINA Media пры фінансавай падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі. #CivilSocietyCooperation
Чытайце па тэме: Навошта Вацлаў Ластоўскі вярнуўся ў БССР?