1 чэрвеня пачало працу ‘Koska.media. Гэта праект, які будзе распавядаць пра беларускую супольнасць у рэгіёнах, яе праблемы і шляхі іх вырашэння і мае на мэце зрабіць галасы рэгіёнаў Беларусі гучнымі.
‘Koska.media стварае каманда журналістаў, якія да 2021 года працавалі з рэдакцыяй «Рэгіянальнай газеты» ў Маладзечне. Усе самыя яскравыя пратэсныя фота з Маладзечна, якія бачыла Беларусь і свет, здымала Настасся Уткіна, а відэа — Зоя Хруцкая і Ігар Палынскі. Пасля ператрусаў у рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты» і дамах супрацоўнікаў журналісты выехалі з Беларусі і цяпер працуюць у Беластоку.
Праект будзе распавядаць гісторыі людзей з рэгіёнаў Беларусі, якія павінны быць пачутымі. Пра тое, што адбылося, што адбываецца цяпер і якой можа быць Беларусь будучыні.