Кожнаму — свая вяровіца. Камоцкі ў Слабодцы

17 ліпеня ў вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна выступіць бард Алесь Камоцкі. Чарговы выступ творцы ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” пройдзе ў касцёле Сэрца Ісуса. Праграма выступу ўключыць як ужо добра вядомыя песні з мінулых альбомаў, так і новы, эксклюзіўны матэрыял з альбома “Вяровіца Алеся Камоцкага” (выдадзены кампаніяй “Вігма”), выязныя выступы ў падтрымку якога распачаліся ўвесну. Усіх прысутных чакаюць памятныя падарункі, цікавыя конкурсы і нязменны добры настрой.

Пачатак — 13.00.

Тэгі: