Краязнаўчая канферэнцыя ў Германавічах

5.07.2014 г. у сельскім цэнтры культуры  в. Германавічы Шаркаўшчынскага р-на адбылася чарговая рэгіянальная краязнаўчаяканферэнцыя, традыцыю правядзення якіх заклала Ада Эльеўна Райчонак, а Беларускае добраахвотнае тавараства аховы помнікаўгісторыі і культуры і кампанія “Будзьма беларусамі” ужо некалькі год з’яўляюцца аднымі з арганізатараў мерапрыемства. У гэты раз, як і ў мінулым годзе,  ў арганізацыі і правядзенні канферэнцыі прымаў удзел і Шаркаўшчынскі райвыканкам.


Гэтым разам канферэнцыя была прысвечана паўстанню 1863 – 64 гг. на Дзісеншчыне і Свянцяншчыне.  Разглядаліся  агульныя пытанні па ходзе паўстання на паўночным захадзе Беларусі, праблемы краязнаўчага вывучэння гераічных падзей 1863 г., у тым ліку і праблемы аховы памятных мясцінаў, звязаных з падзеямі і асобамі паўстання.
Былі заслуханы даклады ўдзельнікаў канферэнцыі, якія з’ехаліся з Глыбоцкага, Мёрскага, Браслаўскага, Пастаўскага, Шаркаўшчынскага раёнаў, Мінска, суседняй Латвіі.  Адбыліся дыскусіі па найбольш вострых і спрэчных пытаннях, была скаардынавана перспектыўная праца рэгіянальных краязнаўцаў па даследаванню падзеяў, асобаў паўстання 1863 г.,  мясцінаў, і матэрыяльных аб’ектаў, звязаных з тагачаснымі падзеямі і іх удзельнікамі.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікаў канферэнцыі чакаў невялічкі сюрпрыз ад кампаніі “Будзьма беларусамі” і Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры – канцэрт нашых беларускіх бардаў – Таццяны Беланогай і Змітра Бартосіка.

Тэгі: