Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 29-30 ліпеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, Budzma.org падкажа. Канечне, імпрэзаў паменела — сезон адпачынкаў, але можна і зараз выбраць нешта цікавае ў сваім горадзе і на свой густ!


ліпень

Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Васільковы пленэр у музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

Дата: 29 ліпеня

Час: 14.00

Месца: музей-дача Васіля Быкава, а/г Ждановічы, вул. Дачная, 62, Мінскі раён

Васіль Быкаў. плэнэр

Час запісвацца, бо месцы імкліва разбіраюць!

Вас чакае:

экскурсія па музеі, цікавы лекторый пра пісьменніка,

майстар-клас роспісе сумак-шопераў у стылі беларускай маляванкі, які правядзе новая гаспадыня музея Ірына Князева.

Майстар-клас будзе на вольным паветры, у двары быкаўскага лецішча, пад шатамі славутых «быкаўскіх» бяроз.

Даехаць можна ад станцыі метро «Пушкінская» да прыпынку «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы»:

аўтобус № 219

аўтобус № 419

маршрутка № 1419

Кошт удзелу — 20 рублёў (шопер, фарбы і іншыя матэрыялы ўваходзяць у кошт).

Запісвайцеся па нумарах +375 29 811 21 95, +375 17 363 94 65, +375 17 395 44 47.

Сустрэча з архітэктарам Андрусём Bezdar у Мінску

Андрусь Bezdar - сузаснавальнік архітэктурнага бюро ZROBIM architects і ўласнік аднаго з самых незвычайных прыватных дамоў у Мінску.

Дата: 29 ліпеня

Час: 18.00

Месца: прастора «Вершы», вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск

Падчас сустрэчы Андрусь падзеліцца асабістым досведам стварэння сучаснага дома: з чаго пачаць, як планаваць бюджэт, што прадбачыць наперад і якія важныя фішкі трэба ўлічыць, каб пачувацца як дома і ў горадзе, і за горадам.

Уваход вольны, рэгіструйцеся па спасылцы, бо месцаў абмежавана.

Свята паэзіі і песні ў гонар Максіма Багдановіча

Дата: 29 ліпеня

Час: з 16.00 да 20.00

Месца: фальварак Ракуцёўшчына, Маладзечанскі р-н, Мінская вобл.

У праграме:

прывітальная імпрэза каля памятных камянёў з ускладаннем кветак;

сустрэчы з беларускімі літаратарамі, музыкамі, мастакамі;

творчыя заданні, інтэрактывы і квэсты;

гульні, майстар-класы, разыгранкі і шмат іншых цікавостак.

Наведвальнікі адчуюць атмасферу старасвецкага фальварка, пройдуць сцяжынкамі Максіма Багдановіча, атрымаюць асалоду ад лета і зловяць натхненне на добрыя справы.

Уваход вольны!

свята ў Ракуцёўшчыне

Як даехаць:

трансфер Мінск-Ракуцёўшчына-Мінск, арганізаваны музеем Багдановіча (кошт — 25 рублёў, браніруйце месцы па нумары +375 (17) 363-07-61);

электравік Мінск-Маладзечна — да станцыі Уша;

маршрутка Мінск-Краснае, Мінск-Маладзечна — да в. Краснае (прыпынак каля танка);

уласнае аўто — да в. Ракуцёўшчына (GPS-каардынаты 54.256914, 27.094609).

Ш-ш-ш-ш! Бясшумныя кінапаказы пад адкрытым небам у Мінску

У музеі-майстэрні Заіра Азгура аднаўляюцца летнія кінапаказы пад адкрытым небам, дзякуй праекту Cinemascope.

Месца: музей-майстэрня Заіра Азгура, вул. Азгура, 8, Мінск

Праграма ачмурэнная!

28 лiпеня 21:50 • «Тыя, што пяюць пад дажджом» 1952, Стэнлі Донэн, Джын Келі

1 жніўня 21:40 • «Сябар маёй сяброўкі» 1987, Эрык Рамэр

4 жніўня 21:40 • «Унутры Льюіна Дэвіса» 2012, браты Коэны

8 жніўня 21:20 • «Кэры» 1976, Браян дэ Пальма

11 жніўня 21:20 • «У джазе толькі дзяўчаты» 1959, Білі Уайлдэр

15 жніўня 21:10 • «На апошнім дыханні» 1963, Жан-Люк Гадар

22 жніўня 21:00 • «Чужы» 1979, Рыдлі Скот

29 жніўня 20:30 • «Ззянне» 1980, Стэнлі Кубрык

Арганізатары раяць апранацца па надвор’і, браць з сабой пледы і, на ўсялякі выпадак, парасоны. Паказ будзе з бесправаднымі навушнікамі — іх раздадуць на ўваходзе (толькі не забудзьцеся, калі ласачка, вярнуць!).

Фільмы ідуць на мовах арыгіналу з субтытрамі.

Квіткі коштам 10 рублёў шукайце па спасылцы.

Гомель і Гомельская вобласць

Майстар-клас па снаванні і запраўцы кроснаў у Ветцы

Дата: 29 ліпеня

Час: 12.00

Месца: Веткаўскі музей, Красная плошча, 5, Ветка, Гомельская вобласць

Кросны ў Ветцы

Пад кіраўніцтвам дасведчаных майстроў вы заснуяце і заправіце аснову для будучай неглюбскай панёвы «ў жабкі» ці «ў трэскі».

Даведаецеся шмат не толькі тэхналагічных, але і семантычных сакрэтаў снавання і запраўкі кроснаў!

Акрамя майстар-класа абяцаюць экскурсію па музейных фондах традыцыйнага тэкстылю, якія налічваюць больш за 3,5 тысячы адзінак! На звычайных экскурсіях такога не паказваюць!

Кошт — 7 рублёў. Запісвайцеся хутчэй па нумары +375 (2330) 4-27-49.

Магілёў і Магілёўская вобласць

Сярэднявечнае свята «У госці да радзімічаў» у Чавускім раёне

Дата: 29 ліпеня

Час: 17.00

Месца: аг. Радамля, Чавускі раён, Магілёўская вобл.

радзімічы

Абсталююць музей пад адкрытым небам ды адновяць традыцыйныя заняткі людзей X-XII стагоддзяў: ткацтва, ганчарства, прыгатаванне традыцыйных страў.

Абяцаюць таксама паказальныя баі рэканструктараў і фольк-канцэрт «Ад мінулага ды сучаснага».

А для дзетак падрыхтавалі квэст і атракцыёны ў духу сярэднявечча.

Уваход вольны.

Польшча

Варшава

Дзіма Нарышкін з сольным стэндапам у Варшаве

Комік Дзіма Нарышкін кліча беларусаў Варшавы на запіс штогадовага заключнага стэндап-канцэрта «BARDZO DOBRE JAJKA» да першых угодкаў сваёй эміграцыі.

Дата: 30 ліпеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Club Komediowy, Nowowiejska 1, Варшава

Гэтую праграму спадар Дзіма паспяхова прэзентаваў у Варшаве, Гданьску, Кракаве, Вільні, Таліне, Брно і Браціславе. А цяпер, калі яна набрыняла анекдотамі пра эмігранцкае жыццё, час запісаць яе ў Варшаве.

Квіткі коштам 60 злотых можна набыць па спасылцы.

Паказ фільма «ЧынЧыны праляцелі кукушкай» у Варшаве

У нядзелю, 30 ліпеня, ганаровыя чальцы ЧынЧынЧанэл Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч запрашаюць беларусаў Варшавы паглядзець вялікі фільм пра сябе любімых «ЧынЧыны праляцелі кукушкай».

Дата: 30 ліпеня

Час: уваход — з 20.30, пачатак — 21.00 (час мясцовы)

Месца: Музей вольнай Беларус, Foksal, 11, Варшава

Чын Чын

Па сюжэце, які не саступае замежным аналагам, Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч прыбываюць у Лядскую псіхіятрычную лякарню № 1, каб наведаць загадкавую пацыентку, Алену ЖелудOk. Нішто не прадвесціць неспадзяванак, аднак...

Вось вам цытаты першых асоб, што паглядзелі фільм:

«Пасля прагляду прараніў скупую дзяржаўную слязу».

«Ужо паднята пытанне пра ўзнагароджанне аўтараў ордэнамі і далучэнне дадзенага фільма ў школьную праграму».

То і вы прыходзьце прараніць сваю слязу.

Фільм прадставяць аўтары праекта «ЧынЧынЧанэл» — акторы Міхась Зуй і Алена Зуй-Вайцэхоўская, рэжысёр Андрэй Кашперскі і іншыя.

Уваход — данат ад 25 злотых.

Кракаў

29 ліпеня ў Кракаве адбудзецца традыцыйны Пікнік— «Letucień»!

Дата: 29 ліпеня

Час: 11:00(час мясцовы)

Месца: Park Jordana, Кракаў

Сустрэча ў парку Jordana, каб цэлы дзень адпачываць, спяваць і знаёміцца адзін з адным.

Сцэна з музыкамі, спартыўная пляцоўка з конкурсамі, дзіцячая зона з гульнямі і заняткамі, DJ-пляцоўка, мастацкія майстар-класы, фудкорт, кірмаш з беларускімі майстрамі і шмат чаго іншага! Галаве — квізы ды лекцыі, душы — мастацтва, нагам — танцы, пузiку — ласунак, лету — цень.

Уваход: вольны.

Сопат

Перфоманс «Пад зоркавым небам мы дома»

Дата: 30 ліпеня

Час: з 17.00 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: сядзіба Таварыства беларусаў на Памор’і, ul. Malczewskiego 21, Сопат

Пад зорным небам. Сопат

Тысячагоддзi таму назад нашы продкi збiралiся пад зорным небам каля вогнiшча i расказвалi таямнiчыя гiсторыi. Шмат чаго адбывалася ў ix жыццi, але гэтыя імгненні разам каля агню давалi пачуццё спакою.

А як было проста ў дзяцiнстве выправiцца ў вандроўкi, калi нам расказвалi казкi!

То прыходзьце на кубачак гарбаты падчас перфоманса «Пад зоркавым небам мы дома» мастачкi i пicьменнiцы Алёны Махнач.

У чароўнай атмасферы ля вогнiшча спадарыня Алёна прачытае свае казкi i правядзе невялiчкую калектыўную медытацыю, каб сэрцайкі вашыя напоўніліся спакоем і святлом.

Алёна Махнач — мультымедыя-мастачка, пісьменнiца, даследчыца.

Уваход — free donation.

Грузія

Тбілісі

Памідораў і Дзянісаў у Тбілісі (а з імі і Пятроў-Твярской) з вялікім канцэртам

Дата: 29 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: бар 5327°, 1 Giorgi Kuchishvili St, Тбілісі

Памідораў, Дзянісаў, Пятроў

Ад Памідорава і Дзянісава — акустыка і найлепшыя хіты, ад Пятрова-Твярскога — вершы ў прозе. Ідэальна!

Па квіткі коштам 40 лары звяртайцеся да спадарыні @Liatriska.

ЛЯПІС ТРУБЯЦКІ

Дата: 30 ліпеня

Час: 20:00 (час мясцовы)

Месца: Elektro:Yard, 4 Kakutsa Cholokashvili III Turn, Тбілісі, Летні тэатр

Паўнавартасны электрычны сэт і энэргія жывога гука ў праграме «The Best»! Неўміручыя хіты і новыя кампазіцыі!

Квіткі: ад 150 GEL тут.

Батумі

ЛЯПІС ТРУБЯЦКІ

Ляпіс Трубяцкой

Дата: 29 ліпеня

Час: 20:00(час мясцовы)

Месца: Батумі, Летні тэатр

Квіткі: ад 150 GEL тут.

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.