Культурніцкая вандроўка “Таямніцы Вільні” – 17 сакавіка

01.03.2018 Афіша

Сябры, прапануем вам ў суботу 17 сакавіка далучыцца да 1-дзённай вандроўкі ў Вільню, прысвечанай Кастусю Каліноўскаму і 100-годдзю БНР.

Cassidy +Jacob (1)

Cёлета ў лютым споўнілася 180 год з дня нараджэння легендарнага героя Беларусі, кіраўніка паўстання 1863-1864 г.г. у Беларусі Кастуся Каліноўскага, а таксама 155 год з дня пачатку гэтага паўстання. І вядома, сёлета мы святкуем 100 годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларусі З гэтай нагоды прапануем далучыцца да 1-й вандроўкі ў Вільню – месца пакутніцкай смерці Каліноўскага і нараджэння беларускай нацыянальнай ідэі.

Кошт вандроўкі – 30 еўра + 30 бел. руб.

Да вандроўкі і ўшанавання Кастуся Каліноўскага ў Вільні, на запрашэнне віленскіх беларусаў будзем спрабаваць адкрыць аднаразовыя БЯСПЛАТНЫЯ ВІЗЫ (пры рэгістрацыі да 4-га САКАВІКА).

Тыя, хто мае візу і страхоўку, могуць запоўніць толькі пункты з зорачкай (абавязковыя), хто ня мае візы ці страхоўкі, калі ласка, запоўніце ўсе пункты.

У Вільні пасьля вандроўкі па беларускіх мясцінах мы паўдзельнічаем ў традыцыйным шэсці ў гонар Кастуся Каліноўскага, а затым паедзем у накірунку месца яго нараджэння

Зарэгістравацца можна тут.

Інфармацыя: +375(25)9969376