Беларускай лацінцы і арабіцы нададуць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці?

Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук лічыць, што беларуская лацінка і арабіца адпавядаюць крытэрыям для надання ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, і выказвае гатоўнасць падрыхтаваць экспертнае заключэнне, калі адпаведная прапанова паступіць у Міністэрства культуры.


photo_2022-12-08_17-53-57.jpg

photo_2022-12-08_17-53-58.jpg

Гэта вынікае з ліста Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАК, апублікаванага вядомым гістарычным і краязнаўчым тэлеграм-каналам «Спадчына».

Тэлеграм-канал «Спадчына» заклікае мовазнаўцаў падрыхтаваць 10-20 старонак пра лацінку і арабіцу, згодна крыніцам і навуковым працам, для складання звароту ў Міністэрства культуры. Са свайго боку аўтары канала абяцаюць дапамагчы з афармленнем згодна з Кодэксам аб культуры.