Беларус Лявон Анацка пабяжыць у 24-гадзінным марафоне ў Нью-Ёрку

24 жніўня з нагоды Дня незалежнасці Украіны і Дня незалежнасці Беларусі рыхтуецца вялікі стрым марафону з Нью-Йорку на вяслярным трэнажоры Concept2.


Прымаць удзел у марафоне будзе наш суайчыннік Лявон Анацка — бягун з Ліды, на рахунку якога асабістыя рэкорды на Concept2 (231.5 км за 24 гадзіны) і вопыт бегавых ультрамарафонаў. Напрыклад, у красавіку 2023 Лявон заняў 3-е месца на 6-дзённым марафоне ў Нью-Йорку! 

Мэтай новага забегу з’яўляецца дабрачынны збор сродкаў беларускім ваярам палку Каліноўскага і ўсталяванне сусветнага рэкорду ў катэгорыі 60 + у лёгкай вазе.

Трансляцыя марафону 24 жніўня будзе весціся на YouTube-канале Лявона Анацкі.

Падтрымайце 24-гадзінны стрым беларуса з марафону!  .

Liavon-Anacki

Чытайце яшчэ: Аляксандр Пашкевіч пра вынікі марафону: Беларуская супольнасць захоўваецца, нягледзячы на межы і раскіданасць па ўсім свеце