• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.11.2016 | Гісторыя

“Людзі і цяпер праз страх баяцца нават звярнуцца ў Архівы органаў”

Гісторык Зміцер Дрозд пра сваю школу, якая мае дапамагчы нашчадкам у пошуку рэпрэсаваных родных.

Праект “Практычная школа пошуку рэпрэсаваных” стартаваў у гэтым годзе. Грамадская ініцыятыва мае кансультаваць і дапамагаць людзям пісаць запыты ў архівы сілавых органаў, каб адшукаць інфармацыю пра родных, пацярпелых падчас сталінскіх рэпрэсіяў. Для заснавальніка школы, гісторыка і архівіста Зміцера Дразда, такая праца – справа гонару, бо сам ён паходзіць з сям’і рэпрэсаваных. Таму ўсе этапы пошуку спачатку прайшоў самастойна, дамагаючыся рэабілітацыі сваёй радні.

Пра спецыфіку “закрытых” архіваў КДБ і варыянты пошуку ў такіх умовах гісторык распавядае чытачам Budzma.by

“Перапіска па рэабілітацыі маіх продкаў – каля 40 лістоў”

 

– Як на практыцы выглядае ваш праект?

– Да мяне звяртаюцца людзі, якія зазвычай чулі нейкія сямейныя легенды пра рэпрэсаваных родзічаў. А я дапамагаю ім прайсці ўсе этапы пошуку інфармацыі: выслухоўваю гісторыі, даю кансультацыі. Калі ж самі лянуюцца шукаць, то гатовы сам пісаць запыты, бо ведаю, куды і як, а нашчадкі ўжо атрымліваюць гатовыя адказы.

Так было і з маімі продкамі. Спачатку я ведаў толькі, што яны былі раскулачаныя, а далей ужо праходзіў увесь цыкл перапіскі з расійскімі і беларускімі структурамі. Толькі па маёй гісторыі я напісаў каля 40 лістоў і запытаў. Урэшце я дамогся галоўнага – рэабілітацыі. Бо выявілася, што яны не былі рэабілітаваныя – проста ніхто не займаўся іх лёсам. Маіх сваякоў выслалі ў лясы пад Архангельскам, за паўгода трое з іх загінула…

– Шмат хто лічыць, што існуе глухая сцяна “закрытых архіваў КДБ”, з якіх нічога нельга вычапіць. Ці праўда гэта?

– Насамрэч гэтая “глухая сцяна” даволі ўмоўная. Бо ёсць закон, якому падпарадкоўваецца Архіў КДБ. А права на атрыманне інфармацыі закладзенае ў нашай Канстытуцыі, тым больш калі інфармацыя тычыцца нашых родных. Калі мы звяртаемся па інфармацыю – нам абавязаныя яе даць.

Калі гэта, напрыклад, дзед, то без пытанняў. Калі прадзед, то часам патрабуюць доказаў сваяцтва. Я магу прадставіць дакументы пра роднасныя сувязі, і тады мне дадуць азнаёміцца са справай гэтага чалавека. Архіў КДБ – гэта складаная структура са сваімі правіламі. Але галоўная праблема ў тым, што нашы людзі самі не ведаюць сваіх правоў.

 

“Усе дакументы КДБ да 1941-га трэба перадаваць у звычайныя архівы”

 

– То бок калі ведаеш свае правы і ведаеш, куды грукацца, то цалкам магчыма знайсці патрэбную інфармацыю?

– Канечне. Я перакананы, што там няма сакрэтнай інфармацыі. На сённяшні дзень у архіве КДБ наогул няма сакрэтных дадзеных па савецкім перыядзе. Што можа быць сакрэтнага, калі СССР як дзяржавы даўно няма?

– Але людзі, якія знаёміліся са справамі рэпрэсаваных, часам распавядаюць, што некаторыя старонкі былі альбо заклееныя, альбо закрытыя нейкім чынам, каб не было бачна ўсіх прозвішчаў асобаў, якія праходзяць па справе…

– Дакладна, так і ёсць. Але я не разумею, за каго баяцца супрацоўнікі КДБ. Калі мае продкі былі раскулачаныя ў 1930-м, прайшло 86 гадоў, а фігуранту справы, якому было тады, скажам, 20, цяпер мае быць 106… А калі фігуранту было 30 ці 40? Ужо і людзі гэтыя, і дзеці іх памерлі часцей за ўсё. Як мы можам казаць, што гэта некаму пагражае?

Такі падыход, з закрытымі лістамі, – хутчэй частка ўнутранай практыкі КДБ, карпаратыўнай этыкі. Маўляў, калі чалавек супрацоўнічаў, нават у тыя часы, то мы яго не здаём. Хаця пытанне пра абарону іх жыцця наўрад ці падпадае пад нейкія сучасныя законы.

Я лічу, што ўсе архівы да 1941 года можна перадаць у звычайныя абласныя архівы альбо Нацыянальны архіў, зрабіўшы доступ да іх цалкам адкрытым. Ніякіх таямніцаў там няма і быць не можа.

“Адкрыццё архіваў КДБ для большасці застанецца незаўважным”

 

– А якая практыка наконт такіх архіваў у Прыбалтыцы альбо ва Украіне?

– У той жа Украіне колішнія архівы КДБ адкрытыя, і дзяржава ад гэтага не перавярнулася, ніхто нікога не вышуквае і не забівае – ні фігурантаў справаў, ні іх дзяцей ды ўнукаў. Такія выпадкі, прынамсі, невядомыя. У Беларусі для большасці насельніцтва адкрыццё архіваў прайшло б таксама абсалютна незаўважна.

Проста СБУ не адчувае сябе спадчынніцай таго КДБ, а ў нас, як вядома, нават назва не змянілася. Таму наш КДБ і ахоўвае памяць пра сваіх колішніх супрацоўнікаў, у тым ліку сэксотаў і стукачоў.

– Хадзілі чуткі, што справы на некаторых дзеячаў антысавецкага паваеннага падполля ў Беларусі дагэтуль не закрытыя, ці можа так быць?

– Гэта вельмі малаімаверна, мне здаецца. Магчыма, канечне, што справа прадаўжаецца па нейкіх фармальных прыкметах, каб не пусціць да яе даследчыкаў, але гэта адзінкавыя выпадкі, якія могуць тычыцца сапраўды вядомых дзеячаў супраціву. Для большасці нашых грамадзянаў, чыіх продкаў рэпрэсавалі пад “агульны грэбень”, з азнаямленнем са справамі не мусіць узнікнуць аніякіх праблемаў.

– Ці шмат людзей звяртаецца да вас па дапамогу?

– Усё пачыналася з некалькіх чалавек, якія сабраліся і заявілі, што ім гэта цікава. З той пары колькасць толькі расце. Не скажу, што гэта сотні людзей, але кола пашыраецца. Пакуль гэта некалькі дзясяткаў чалавек, якія спецыяльна мяне вышуквалі праз сацыяльныя сеткі, пісалі на мэйл, тэлефанавалі, каб дакапацца да праўды пра сваіх родных.

 

“Бабуля казала мне: “Не лезь туды!”

 

– Ці збіраеце вы звесткі аб рэпрэсаваных, скажам, каб рабіць агульную базу, незалежную ад дзяржаўных базаў?

– Ведаю, што цяпер адмыслоўцы заканчваюць працу над Адзінай сістэмай пошуку рэпрэсаваных, якая мае аб’яднаць каля паўсотні розных існуючых у інтэрнэце спісаў, дзе фігуруюць сотні тысячаў людзей. Гэта мае значна спрасціць пошук інфармацыі.

Для сваёй персанальнай базы ў нас няма пакуль адпаведнай колькасці матэрыялу. Ёсць дзясяткі цікавых гісторыяў, але не агульная нацыянальная база. Самі ж гісторыі часам немагчыма чытаць без слёз, гэта сведчанні тых жудасных часоў. Таму я заўжды за тое, каб публікаваць гэтыя рэчы і пашыраць памяць у грамадстве.

– На вашу думку, беларусы не надаюць належнай увагі сталінскім рэпрэсіям?

– У нас, на жаль, нешта кшталту дэфармацыі ўспрымання часу. Дзяржава спрабуе навязаць Другую сусветную, яе ахвяраў і герояў як падзеі, якія адбываліся зусім нядаўна. А пра сталінскія рэпрэсіі нам кажуць як пра нешта, што было вельмі даўно і ўжо нікому не патрэбна. Але паміж 1937-м і 1941-м усяго чатыры гады розніцы! А паваенныя рэпрэсіі? У той ці іншай меры ўсё гэта працягвалася ажно да скону СССР.

Гэта было зусім нядаўна! Мая бабуля і сястра дзеда кажуць мне, маўляў, не лезь туды. А значыць, нічога не змянілася: людзі дагэтуль жывуць у страху, хоць ім па 80 гадоў і болей. Але гэта быў настолькі моцны страх і суворае выпрабаванне, што людзі і цяпер баяцца нават звярнуцца ў Архівы органаў, пераступіць парог КДБ, бо фобія застаецца актуальнай.

– Сапраўды, а чаму людзі, атрымаўшы рэабілітацыю на сваіх забітых родных у 1950-я гады, надалей жылі ў страху, а імёны рэпрэсаваных былі табу нават ва ўласных сем’ях?

– Перыяд хрушчоўскай адлігі, калі ў сем’і прыходзіла рэабілітацыя, быў даволі кароткім. Так, людзям прыходзілі паперы на забітых, выжылых адпускалі з лагераў, але ўсе ведалі: недзе стаіць штампік, што ты з сям’і “ворагаў народа” альбо сам адбываў пакаранне па пэўных артыкулах. Гэта магло рэальна папсаваць тваё жыццё і кар’еру.

Калі чалавек, прыкладам, ішоў працаваць у сілавыя органы, там правяралі да трэцяга-чацвёртага калена. Калі быў нехта рэпрэсаваны з родзічаў, ты мусіў як мінімум пра гэта паведаміць. То бок гэтае “кляймо” было не толькі на рэпрэсаваных, але і на іх дзецях і ўнуках. Таму на словах была рэабілітацыя, але штампік “навісаў” над сем’ямі і далей.

“Грамадства не мае імунітэту да рэпрэсіяў”

 

– Як у сучаснай Беларусі варта захоўваць памяць пра рэпрэсіі?

– Добрым прыкладам можа быць Халакост. Усе ведаюць, як гэта страшна. Але калі б людзі пра гэта не казалі, не ствараліся музеі, не вяліся расследаванні, усё магло б быць па-іншаму. Яўрэям гэта ўсё баліць дагэтуль. А для нашых людзей, якія перажылі рэпрэсіі, і для іх нашчадкаў гэта зусім па-іншаму. Махнуць рукой ды скажуць: “Гэта няважна…” Таму маюць быць і музеі, і дзяржаўныя праграмы.

– То бок максімальны розгалас мае быць своеасаблівай прышчэпкай для грамадства?

– Грамадства – гэта арганізм. І калі мы яму не робім прышчэпкі ад хваробаў, гэтыя хваробы могуць вярнуцца. Калі кажуць “нацызм” альбо “Хатынь” – кожны з нас мае безліч негатыўных асацыяцыяў дзякуючы фільмам пра вайну, літаратуры і г.д. Кожны ведае пра тую трагедыю. Таму беларусам і не пагражае адраджэнне нацызму.

Сталінскія рэпрэсіі – гэта фактычна тое ж самае. Але да гэтага пытання ў нас вельмі легкадумнае стаўленне. Грамадства не мае імунітэту да рэпрэсіяў. Мы лічым, што гэта было даўно, не разумеючы, што ў любы момант гэта можа ператварыцца з нашага мінулага ў нашую будучыню.

 

Раім паглядзець таксама:

main_bp

 

Размаўляў Алесь Кіркевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип