• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • PartyZonа
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.04.2019 | Афіша Навіны "Будзьма!"

Ужо сёння! Майстар-клас: выраб керамічных упрыгожанняў сваімі рукамі

15 траўня – майстар клас па керамічных упрыгожаннях!

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашаюць на цыкл майстар-класаў “Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць”.

muzei.jpg

Ці ведаеце вы ў якім посудзе гатавалі ежу нашы прабабулі і прадзядулі, з якімі цацкамі яны гулялі, як упрыгожвалі сваё жытло? А хто такія шапавалы? А навошта ў беларускіх хатах вешалі павука?

Прыходзьце на нашы майстар-класы! І не толькі атрымаеце адказы на гэтыя пытанні ды дазнаецеся пра шматлікія іншыя цікавосткі з традыцый нашых продкаў. Пад кіраўніцтвам лепшых майстроў Беларусі вы самі, уласнымі рукамі створыце цудоўныя рэчы, якія вам будуць штодня дарыць радасць, ці стануць незвычайным падарункам для блізкіх і сяброў.

У межах цыкла вас чакаюць майстар-класы па :

·         валянні з воўны,

·         пляценні паясоў на бердзечках,

·         выцінанцы,

·         саломапляценні,

·         вышыўцы

·         майстар-класы па кераміцы і інш.

Сачыце за абвесткамі на сайтах: budzma.by і bellitmuseum.by

Першы майстар-клас па вырабе керамічных упрыгожанняў адбудзецца 15 траўня.

Гліна – надзвычай пластычны прыродны матэрыял, які дазваляе ўвасобіць у жыццё практычна любыя фантазіі, ствараючы самыя розныя рэчы – ад скульптуры і посуду да керамічных пацерак.

А яшчэ лепка з гліны – гэта цудоўны від арт-тэрапіі, які дорыць шмат пазітыўных эмоцый, дае магчымасць расслабіцца і адпачыць ад штодзённай мітусні, і разам з тым “перазагрузіцца” і знайсці натхненне для новых ідэй і рашэнняў.

Падчас майстар-класу рабіць будзем керамічную птушку-брошку, якая стане эксклюзіўным упрыгожаннем для вашай любімай сукенкі, ці шалі, ці нават сумкі і будзе нагадваць пра вясну і сонца нават у самыя змрочныя дні.

Праводзіць майстар-клас Наталля Цэван- мастак, кераміст,выкладчык, член Саюза беларускіх майстроў народнай творчасці, удзельнік шматлікіх мастацкіх выставаў.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13)

Калі: 15 траўня (серада), 18:00

Кошт: 20 рублёў

Абавязковы папярэдні запіс на майстар-класы: Тэл./viber +375 29 269 45 87

e-mail: t.pechanko@gmail.com

Запрашаем усіх цікаўных, усіх, хто любіць майстраваць і ствараць рукамі і хто цэніць цяпло рэчаў, зробленых уручную. Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная!

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я б параіў беларусам глядзець на мігрантаў, як на саміх сябе», — эксперт

Кандыдат гістарычных навук, эксперт у краінах Азіі Яўген Красулін адказвае на пытанне, чаму менавіта ірацкія курды...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Гісторыя з полацкім Верхнім замкам — усё адно як, калі б Красную плошчу ператварылі ў дробнааптовы рынак

Па традыцыі позняя восень у Беларусі — самы час для актывізацыі работ на аб’ектах спадчыны. І гэта не таму,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пісьменнік Саша Філіпенка: Наступныя 10 гадоў мы будзем прапрацоўваць траўмы 2020

Саша Філіпенка на анлайн-дыскусіі «Культура Новай Беларусі» зрабіў прагноз на тое, чым будзе жыць беларуская нацыя...

valiancina_shauchenka
Замежжа Кіно

Ужо сёння ў Варшаве пачынецца кінафестываль Bulbamovie

Сёння ў Варшаве пасля чытырохгадовага перапынку распачынаецца фестываль беларускага кіно Bulbamovie. Ён будзе праходзіць...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Я б параіў беларусам глядзець на мігрантаў, як на саміх сябе», — эксперт
    Гісторыя
    Гісторыя з полацкім Верхнім замкам — усё адно як, калі б Красную плошчу ператварылі ў дробнааптовы рынак
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка: Наступныя 10 гадоў мы будзем прапрацоўваць траўмы 2020
    Замежжа Кіно
    Ужо сёння ў Варшаве пачынецца кінафестываль Bulbamovie
    Гісторыя
    Сімвал для народа і злачынца для ўлады. Беларуская жанчына, якая ўпісала сваё імя ў гісторыю
    Кіно
    Фільм тыдня: «Мінулай ноччу ў Соха»
    Культура
    Сяргей Будкін: «Істотнай ролі Мінкульту ў Новай Беларусі я не бачу»
    Грамадскі сектар
    Беларуская Рада культуры абвяшчае набор удзельнікаў на індывідуальныя арт-рэзідэнцыі
    Культура
    Замест музея Коласа магла быць прыватная сядзіба
    Адукацыя
    “Пры супадзенні дзвюх сесій я худзела на пяць кілаграмаў”. Паралельная адукацыя ў Беларусі вачыма выпускніцы
    Аляксандр Пашкевіч: Польшча змагла, бо паказала ўнутраную сілу, з якой дагэтуль лічыцца ўвесь свет
    Беларусы свету
    Беларуска Італіі: «Перавярнуць старонку» я не магу і нязгодная»
    Музыка
    У Варшаве ўпершыню зайгралі беларускія дуды з аркестрам
    Тэатр
    «Былі на маршах, сядзелі ў адной турме, і гэтую гісторыю ўжо ня сьцерці». Свабодны тэатар рыхтуе спэктакль пра жнівень-2020
    Грамадства
    Хіба можна зняволіць мысленне? Філосаф Уладзімір Мацкевіч 100 дзён за кратамі

Афіша

  • 12.11 18:00Кшыштаф Каміль Бачыньскі: анлайн-прэзентацыя кнігі «Выбраныя вершы»
  • 12.11 18:00Псіхалагічны трэнінг «Што такое любоў да сябе» ў Вільні
  • 17.11 20:00Цыкл онлайн zoom-лекцыяў гісторыка Паўла Каралёва «З гісторыі хрысціянства на беларускіх землях»
  • 23.11 10:00Навукова-практычная канферэнцыя да 130-годдзя Максіма Багдановіча

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як знікаюць вёскі Гомельшчыны: у месяц улады зносяць і закопваюць амаль 100 дамоў
    • Як у Чэхіі «разбеларусілі» Скарыну і зняважылі беларусаў
    • З філармоніі пасля прэм'еры звольнілі кампазітарку Ларысу Сімаковіч
    • За беларускага студэнта заступіліся 15 акадэмікаў Расійскай акадэміі навук
    • Сімвал для народа і злачынца для ўлады. Беларуская жанчына, якая ўпісала сваё імя ў гісторыю

Ахова спадчыны

© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM