Марка ліквідаванай «Аховы птушак Бацькаўшчыны» лідзіравала ў конкурсе «Белпошты», але яе выдалілі са спісу

На сайце «Белпошты» праходзіць галасаванне за лепшую паштовую марку 2022 года. Сярод 27 прэтэндэнтаў — паштовая марка з выявай белая сініцы, падрыхтаваная ўжо ліквідаванай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны».


синица-780x470.jpg

Пасля публікацыі навіны пра гэта на сайце «Новы час», марку выдалілі з галасавання. За марку з выявай белай сініцы ўжо былі прагаласавалі больш за 2000 чалавек, з вялікім адрывам яна выйшла на першае месца. Зараз лідарам у галасаванні стала марка з выявай Віцебскага краю.

111.jpg

Год таму белая сініца была названа Птушкай года. Менавіта за яе кандыдатуру прагаласавалі сябры АПБ.

Марка з белай сініцай знаходзіцца ў абарачэнні з 1 сакавіка 2022 года. Яна змяшчае эмблему АПБ, а таксама эмблему Сусветнай асацыяцыі прыродаахоўных арганізацый па абароне птушак BirdLife International.

18 сакавіка 2022 года Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне аб ліквідацыі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».